Гангстэрскі эпас Марціна Скарсэзэ пра амэрыканскую гісторыю.
Лад, 21.00
Нью-Ёрк, 1863 год. На вуліцах гораду пануе закон сілы. Ад рук банды Мясьніка гіне Валон, бацька Амстэрдаму. Пасьля доўгіх гадоў Амстэрдам, непазнаны, вяртаецца на вуліцы Нью-Ёрку, каб адпомсьціць забойцам…
Гамлетаўскі сюжэт помсты перанесены Скарсэзэ на вуліцы амэрыканскага гораду (які здымаўся ў Рыме). Каралём Клаўдзіем стаецца бандыт Мясьнік (Дэніэл Дэй Льюіс), Гамлетам – Леанарда Дзі Капрыё (у ролі Амстэрдама), а эпічная сага пра крымінальныя гарадзкія войны паказвае, зь якой крыві й гвалту вырастала Амэрыка. Акторы ў Скарсэзэ, як заўжды, граюць на мяжы сваіх магчымасьцяў.
Каментары