Грамадства66

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

«Белрэстаўрацыю» праз канфлікт з дачкой Нацбанка ўключылі ў спіс нядобрасумленных прадпрыемстваў, пазбавіўшы магчымасці працаваць у найбліжэйшыя гады. 

Рэстаўрацыя насценнага жывапісу спецыялістамі «Белрэстаўрацыі». Фота: director.by

Адзінае ў Беларусі спецыялізаванае навукова-рэстаўрацыйнае вытворчае аб’яднанне «Белрэстаўрацыя», якое існуе з 1985 года і датычнае да адраджэння найважнейшых архітэктурных помнікаў краіны, сёлета сутыкнулася з вялікімі праблемамі, якія ставяць пад пытанне яго выжыванне.

6 лістапада 2024 года прадпрыемства было ўнесена ў Спіс пастаўшчыкоў (падрадчыкаў, выканаўцаў), якія часова не дапускаюцца да ўдзелу ў працэдурах дзяржаўных закупак. Прычынай названа тое, што «Белрэстаўрацыя» не выканала або неналежным чынам выканала дамову.

Старонка ў Спісе пастаўшчыкоў (падрадчыкаў, выканаўцаў), якія часова не дапускаюцца да ўдзелу ў працэдурах дзяржаўных закупак

Паколькі праз працэдуру дзяржаўных закупак сёння праходзяць усе дзяржаўныя арганізацыі і прадпрыемствы, якія складаюць абсалютную большасць заказчыкаў «Белрэстаўрацыі», гэта фактычна азначае, што рэстаўрацыйнае прадпрыемства застанецца без працы, калі будуць скончаны бягучыя праекты.

У пастанове Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю аб фарміраванні і вядзенні спісу нядобрасумленных прадпрыемстваў не гаворыцца пра тое, на які тэрмін у яго ўносяцца прадпрыемствы. Але мяркуючы па самім спісе, прадпрыемствы выключаюцца з яго аўтаматычна роўна праз два гады пасля ўнясення. Наўрад ці «Белрэстаўрацыя» зможа працягнуць так доўга, калі не знойдзе магчымасці датэрмінова выключыць сябе са спісу.

Аднаўленне муроў Крэўскага замка спецыялістамі «Белрэстаўрацыі». Фота: minsknews.by

Адчувальныя праблемы ў «Белрэстаўрацыі» назіраюцца ўжо не першы год. Прадпрыемства, якое за савецкім часам мела філіі ва ўсіх абласных гарадах, сотні спецыялістаў, вытворчыя базы і ўласныя рэсурсы, за тры дзесяцігоддзі незалежнасці прыйшло ў заняпад.

«Белрэстаўрацыя» перастала быць галоўнай праектнай арганізацыяй на гісторыка-культурных каштоўнасцях, саступіўшы пазіцыі буйным праектным інстытутам — «Белдзяржпраекту», «Мінскграмадзянпраекту» і іншым. Аднак «Белрэстаўрацыю» часта прыцягваюць для абслугоўвання праектных работ і ўзаконьвання аб'ёмаў вытворцаў. Адной з прычынай страты пазіцый стала тое, што на спецыялістаў ціснулі і прымушалі рабіць тое на помніках архітэктуры, з чым яны згодныя не былі і пасля пайшлі з «Белрэстаўрацыі».

Цяперашні выгляд палаца ў Свяцку, які стаў прычынай вялікіх праблем для «Белрэстаўрацыі». Фота: «Гродзенская праўда»

Аднак «Белрэстаўрацыя» застаецца важным гульцом у сваёй сферы. У першую чаргу праз наяўнасць уласнай рэстаўрацыйнай вытворчасці, якая і прыносіць прадпрыемству асноўныя грошы. Але і тут назіраецца ўцечка мазгоў: майстры ідуць у прыватныя фірмы, дзе за тую ж працу могуць атрымаць у разы болей. 

Становішча «Белрэстаўрацыі» пагаршаюць канфлікты з заказчыкамі. Апошнія гады цягнецца канфлікт з «Мінскай спадчынай», якая выступае заказчыкам па гістарычнай забудове Мінска. Але прычыны сённяшніх праблем палягаюць у канфлікце з куды больш уплывовай структурай.

Адна з залаў Свяцкага палаца ў часе рэканструкцыі. Фота: «Новости Гродно»

Дакладныя акалічнасці не вядомы, але канфлікт, імаверна, разгарэўся вакол аднаўлення палацава-паркавага комплексу Валовічаў у Свяцку, які пасля завяршэння першай чаргі рэканструкцыі быў адкрыты для наведвальнікаў мінулым летам. 

Заказчыкам па аб'екце выступаў санаторый «Азёрны», якому гістарычны комплекс перадалі пасля дзесяцігоддзя занядбання. «Азёрны», у сваю чаргу, належыць Нацыянальнаму банку Беларусі.

Нам удалося адшукаць у базе судоў разбіральніцтвы паміж «Белрэстаўрацыяй» і санаторыем «Азёрным». 16 мая 2024 года ў Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці прайшоў суд аб скасаванні дамовы паміж арганізацыямі. Чарговы суд паміж імі ўжо па пытанні падраду на выкананне праектных і вышукальных работ адбыўся 20 лістапада 2024 года ў Эканамічным судзе Мінска.

Сёння ў структуру «Белрэстаўрацыі», акрамя галаўнога прадпрыемства, уваходзяць яшчэ тры філіялы: праектны філіял у Мінску, «Брэстрэстаўрацыя» і «Брэстрэстаўрацыяпраект» у Брэсце. Агулам на прадпрыемстве і ў яго філіялах працуе каля паўтысячы чалавек. Усе яны застануцца без працы на найбліжэйшыя два гады, калі нічога не зменіцца. 

«Белрэстаўрацыя» застаецца ведамасным прадпрыемствам Міністэрства культуры, таму бачыцца, што канчаткова знішчыць яго не дадуць. Магчыма, што знойдуць пралаз у заканадаўстве, дамовяцца на больш высокім узроўні матчыных ведамстваў і зменяць кіраўніцтва.

Праўда, само ўключэнне ведамаснага прадпрыемства ў спіс нядобрасумленных ужо само па сабе выглядае як вынік таго, што ў высокіх кабінетах не змаглі згладзіць сітуацыю і вырашылі пайсці на абвастрэнне канфлікту.

Каментары6

  • Камрад
    27.11.2024
    Відаць Караніку дачу не захацелі рабіць
  • .
    27.11.2024
    Відавочна, што тут галоўная праблема не ў хатаскрайніках, а ў лукашэнкаўскай дзяржаве, якая нават пры дэклараванні савецкіх каштоўнасцей робіць горш нават за часы СССР.
    Акрамя непаслядоўнай і праблемнай рэстаўрацыі, працягу заняпаду будынкаў, ігнаравання ахоўных зон дадаліся яшчэ дазволы на перабудовы цэркваў пад расейскія цыбуліны.
    А ботам, як заўсёды, галоўнае змясціць адказнасць са сваіх гаспадароў на кагосьці, зараз на "народзец".
  • Acab
    27.11.2024
    О, ражно бюджэтнае, якога ня мусіць быць гіне (насамрэч, канешне, падлукашэнкі гэтую паразытыю "захаваюць")

    Камуняне, ў кожнай нерухомасьці мае быць гаспадар, які сваімі сродкамі рэстаўруе ці зносіць, перарабляе, што хоча робіць, а не пытае ў прызначаных агульным сходам калгасу ыкзпэртаў і шкоднікаў-актывістаў з тг каналу спадчына дазволу сьцены памаляваць.

    Вы, сацыялісты, хочаце на чужым гарбе езьдзіць, а на справе падлукашэнкі возяцца на вашым

Цяпер чытаюць

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком16

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

У Луўры і Версалі дзесяць гадоў прадавалі падробленыя квіткі

Аліеў абвінаваціў Крэмль у свядомых ударах па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве6

Расія перакрывае шляхі для ўвозу танных машын праз Беларусь2

Маладзечанская фермерка, чыю сядзібу атакавалі чужыя каровы, расказала, як вырашылі яе праблему4

У расійскай Уфе людзі душыліся ў змаганні за паветраныя шарыкі. Ёсць пацярпелыя9

«Рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі». Мазыранка тры гады вядзе кулінарны блог і сабрала амаль 140 тысяч падпісчыкаў

Як прайшла першая творчая сустрэча з Максімам Знакам6

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу13

У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі заліло вадой аперацыйны блок. Мінздароўя: абсталяванне не пацярпела

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком16

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць