Свет33

У Расіі адкрылі тры выбарчыя ўчасткі «ЛНР»

Як сказана ў паведамленні ЛНР, для правядзення галасавання па выбарах кіраўнікоў і дэпутатаў «Народнага савета» ЛНР адкрыліся 102 выбарчыя ўчасткі. З іх — чатыры мабільных і тры, размешчаныя на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Паведамляецца, што кіраўнік ЛНР Ігар Платніцкі ўжо прагаласаваў на ўчастку, размешчаным у Луганскім рускім драматычным тэатры імя Паўла Луспекаева.

Усяго ў ЛНР на пасаду кіраўніка прэтэндуюць чатыры кандыдаты: дзеючы кіраўнік Ігар Платніцкі, кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Алег Акімаў, міністр аховы здароўя «ЛНР» Ларыса Айрапецян і прадпрымальнік Віктар Пенер.

У выбарах у «Народны савет» ЛНР ўдзельнічаюць тры грамадскія арганізацыі: «Мір Луганшчыне», «Луганскі эканамічны саюз» і «Народны саюз».

Выбары 2 лістапада праходзяць таксама ў «Данецкай народнай рэспубліцы».

«Еўрасаюз не прызнае гэтыя псеўдавыбары, якія праводзяцца ў парушэнне ўкраінскага заканадаўства і таму з'яўляюцца нелегітымнымі.

Акрамя таго, гэтыя выбары з'яўляюцца поўнай супрацьлегласцю духу і літары Мінскага пратаколу і яны нацэленыя на падрыў мірнага ўрэгулявання працэсу на Данбасе «, — заявіў старшыня камітэта Еўрапарламента па замежных справах Элмар Брок, перадае ТАСС.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»3

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»10

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу1

«Шыкоўны рэстаран №1». Як выглядае абноўленая сталовая гарвыканкама ў Брэсце5

У Мінску пяты год жыве фінскі бізнэсовец са спісу самых шуканых Eўраполам злачынцаў2

Брытанія, Францыя і Канада прыгразілі Ізраілю «канкрэтнымі дзеяннямі»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»3

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць