Здароўе55

Фоліевая кіслата: прымаем ці пазбягаем?

У Амерыцы ўсю муку ўзбагачаюць фоліевай кіслатой, як у нас соль — ёдам.

Агульнавядомы факт: дэфіцыт вітаміну В9 — фоліевай кіслаты — часцяком выклікае дэфекты нервовай трубкі плода, якія потым скарэгаваць немагчыма. Парокі развіцця плода – кашмар будучых мам. Многія жанчыны мяняюць чыннік жыцця, чытаюць процьму спецыяльнай «прафілактычнай» літаратуры і акуратна выконваюць прызначэнні лекараў.

Але праблема дэфіцыту гэтага вітаміну мусіць быць вырашаная яшчэ да таго, як жанчына даведаецца пра сваю цяжарнасць — прафілактычна ці на самых ранніх тэрмінах. Вось чаму ўзбагачэнне ежы (белай мукі) фоліевай кіслатой з мэтай паменшыць колькасць дэфектаў нервовай трубкі ў эмбрыёнаў было больш за 10 гадоў таму ўведзенае ў Паўночнай Амерыцы.

Так ва ўмовах падвышанага спажывання фоліевай кіслаты апынуліся ўсе гендарныя і ўзроставыя групы насельніцтва. Іншыя краіны свету вагаюцца: ці ўводзіць падобную нацыянальную праграму? Ці апраўдае зніжэнне колькасці дзяцей з парокамі нервовай сістэмы тую рызыку, якую бескантрольнае спажыванне вітаміну В9 нясе іншым людзям?

Між тым яшчэ ў 1940 гадах анколагі заўважылі, што хворыя на лейкемію, якія мелі дыету з дэфіцытам фоліевай кіслаты, пачуваліся лепей і згасалі не так хутка, як тыя, хто меў высокі ўзровень фоліевай кіслаты ў крыві. Так быў вынайдзены супрацьпухлінны прэпарат метатрэксат, які блакуе метабалізм фоліевай кіслаты.

У 2009 годзе апублікаваныя даследаванні нарвежскіх спецыялістаў, якія на прыкладзе 7000 чалавек пераканаліся, што пажылыя пацыенты, якія рабілі акцэнт на спажыванне вітамінаў В9 ды В12, мелі параўнальна вышэйшую рызыку смерці па ўсіх прычынах, асабліва па раку лёгкіх.

Фоліевая кіслата, якая часам прапагандуецца менавіта як сродак прафілактыкі раку, мае небяспечны падвойны эфект: здаровы арганізм яна ад раку бароніць, але калі ўжо існуе маладая пухліна на субклінічнай (беспраяўнай) стадыі — гэты вітамін спрыяе росту атыповых клетак.

Высокі ўзровень фоліевай кіслаты ў цяжарных жанчын пры паніжаным ўзроўні вітаміну В12 (а прыкметы дэфіцыту В12 маскіруецца высокім роўнем В9) падвышае рызыку дыябету 2 тыпу і атлусцення ў будучых дзяцей, а ў пажылых людзей можа выклікаць кагнітыўныя парушэнні з боку мозга (дэменцыя) і развіццё анеміі.

На фоне высокага ўзроўню фоліевай кіслаты кепска працуюць лекі, якімі лечаць малярыю, рэўматоідны артрыт, псарыяз. У арганізме пагаршаецца дзейнасць лімфацытаў (Т-кілераў). Асобныя даследчыкі сведчаць пра падвышэнне рызыкі парокаў сэрца ў дзяцей, чые маці прымалі гэты вітамін.

Усё вышэйзгаданае толькі пацвярджае здаўна вядомы прынцып: лекі прызначаюцца канкрэтным людзям з канкрэтнай нагоды. А ўніверсальных лекаў «для ўсіх» не бывае. Калі вы не рызыкуеце бліжэйшым часам зацяжарыць (напрыклад, вы – мужчына ці жанчына нерэпрадукцыйнага веку) — ешце шпінат, брокалі, гарох, кукурузу, апельсіны, збожжа, крупы і мяса — насычайце арганізм фоліевай кіслатой натуральным шляхам. А сінтэтычныя вітаміны і дабаўкі — гэта лекі, а значыць, нясуць патэнцыйную шкоду. 

Каментары5

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў7

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі1

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША24

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»1

Адна з найбагацейшых жанчын В'етнама прайграла апеляцыю. Калі яна не зможа сабраць $9 мільярдаў, яе пакараюць смерцю1

У Оршы за палітыку судзяць праўладнага блогера, які называў сябе «памагатым крывавага рэжыму Лукашэнкі»2

Украіна адмаўляецца ад любых іншых гарантый бяспекі, акрамя сяброўства ў НАТА2

УСУ вывелі вайскоўцаў з поўдня Глушкоўскага раёна Курскай вобласці4

Жанчына хацела забраць сабаку з дарогі і трапіла пад машыну ВІДЭА1

Да калоніі і буйных штрафаў асудзілі прадстаўнікоў мінскага стартап-хаба «Імагуру»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў7

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →