Афіша

Фестываль сучаснага еўрапейскага кіно стартуе сёння ў Мінску: расклад фільмаў

У панядзелак, 11 мая, у Мінску ў кінатэатры «Перамога» (вул. Інтэрнацыянальная, 20) адкрыецца фестываль сучаснага еўрапейскага кіно, прысвечаны Дню Еўропы, які адзначаюць у Еўрапейскім саюзе 9 мая, паведамляе прэс-служба Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

З 11 па 17 мая ў рамках кінафестываля адбудзецца дванаццаць паказаў. Сёлетняя праграма ўключае поўнаметражныя і кароткаметражныя кінастужкі.

Уваход на ўсе кінапаказы вольны. Гледачы могуць атрымаць квіткі ў кінатэатры за гадзіну да кожнага паказа.

Расклад паказаў 

11 мая (панядзелак) 18:00, адкрыццё кінафестываля, Гулец/Losejas, Літва, 2013, 109 хв., 16+, рэжысёр: Ігнас Ёнінас. Пасля паказу адбудзецца сустрэча з літоўскім акцёрам Вітаўтасам Канюшонісам.

11 мая (панядзелак) 21.00, Салодкае развітанне Веры, Беларусь, 2015, 104 хв., 14+, рэжысёр: Аляксандра Бутар. Пасля паказу адбудзецца сустрэча з рэжысёрам фільма Аляксандрай Бутар і літоўскімі акцёрамі Нэле Савічэнка і Юозасам Будрайцісам.

12 мая (аўторак) 18.30, Карацей кажучы… па-галандску! /Shortly speaking… Dutch!, Калекцыя кароткаметражных фільмаў, Нідэрланды, 2012-2013 гг., 12+

12 мая (аўторак), 21.00, Прывід бацькі / Tatăl fantomă, Румынія, 2011, 90 хв., 16+, рэжысёр Люсiан Геаргеску.

13 мая (серада), 18.30, Богі / Bogowie, Польшча, 2014, 121 хв., 16+, рэжысёр Лукаш Палкоўскі.

13 мая (серада), 21.00, Цёмна-сіні свет / Tmavomodrý svět, Чэхія, 2001, 115 хв., 14+, рэжысёр Ян Сверак.

14 мая (чацвер), 18.30, Бясстрашны / L'intrepide, Італія, 2013, 104 хв., 12+, рэжысёр Джані Амеліа

14 мая (чацвер), 21.00, Мост праз Ібар / Die Brcke am Ibar, Германія, 2012, 88 хв., 16+, Рэжысёр: Міхаэла Кезеле

15 мая (пятніца), 18.30, Пакрыўджаны / Mielens Ihoittaja, Фінляндыя, 2014, 104 хв., 12+, рэжысёр Доме Карукоскі

15 мая (пятніца), 21.00, Жонка мастака/ Marie Kroyer, Данія, 2012, 102 хв., 16+, рэжысёр Біле Аўгуст.

16 мая (субота), 18.30, Сям'я на траіх / Le mariage Trois, Францыя, 2010, 104 хв., 16+, рэжысёр Жак Дуайён

17 мая (нядзеля), 18.30, Эга/Ego, Швецыя, 2013, 105 хв., 14+, рэжысёр: Лайза Джэймс-Ларсан.

Каментары

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі39

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі

Усе навіны →
Усе навіны

Нацыянальны маркетплэйс мараць стварыць у Беларусі

Карпарацыя ABBYY за адзін дзень звольніла сотні супрацоўнікаў з расійскімі пашпартамі38

Саудаўская Аравія пагражае Расіі падзеннем цэн на нафту да $50 за бараль10

Самы вядомы мінскі загс пераехаў у іншае месца

Даляр сёння падаражэў на тры з паловай капейкі

«Хай вымятаюцца». Вярхоўны лідар Ірана заявіў, што Захад не павінен умешвацца ў справы Блізкага Усходу2

Марафона салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно!» сёлета не будзе9

«Зачыстка дэструктыўных ячэек»: сілавікі масава затрымліваюць жыхароў Магілёўшчыны

15-гадовая школьніца ў Мінску ад імя свайго знаёмага «замініравала» гандлёвы цэнтр1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі39

Васкрасенскі: Трэба, каб Сікорскі прывёз падарунак Лукашэнку. А Бяляцкі і 20 завадатараў выйдуць апошнімі

Галоўнае
Усе навіны →