Усяго патроху99

Як украінскі праграміст кіруе гаспадаркай у вёсцы праз інтэрнэт ФОТА

Кажа, гэта як гуляць у Warcraft.

Адна з камер у доме. Фота: 2234424 via stroimdom.com.ua

ІТ-спецыяліст з Кіева (Украіна), вядомы толькі пад нікнэймам «2234424», ужо два гады распавядае на форуме stroimdom.com.ua пра тое, як праз інтэрнэт і відэакамеры кіруе гаспадаркай у 200 кіламетрах ад дому. Яго гісторыю перадае ain.ua.

Мужчына працуе на трох працах па 14-16 гадзін на дзень. На загарадную гаспадарку часу не стае, а сям’ю карміць свежымі натуральнымі прадуктамі хочацца. Дапамаглі IP-камеры і наёмныя рабочыя.

У 2011 годзе ІТ-шнік прыглядзеў участак у 200 км ад Кіева, што каштаваў яму каля 10 тысяч даляраў. Але ён не меў часу нават з’ездзіць і паглядзець на яго перад пакупкай — адаслаў кур’ера з фотаздымачом. Яму спадабаліся дом і ўчастак, а таксама наяўнасць лесу непадалёку. Праз тры месяцы арэнды ўчастак быў выкуплены.

Абкладзены цэглай драўляны дом стаіць у вёсцы з 3500-4000 жыхароў, мае агульную плошчу 50 м², жылую — 27 м². На ўчастак праведзеная электрычнасць, але ацяпленне на дровах і газе, вада з калодзежа, а прыбіральня на дварэ.

Першае лета ён правёў у новым доме разам з жонкай, але праца яму гэта «не даравала» — узімку прыйшлося «латаць бюджэт». Але спраў на ўчастку было багата. Прыйшлося наняць мясцовых жыхароў, каб даглядаць за агародам і жывёламі, а таксама рабіць рамонт у доме.

Спачатку ён абсталяваў участак дзвюма IP-камерамі ў гасцёўні і ванным пакоі (каб наёмныя рабочыя не мелі бясплатнай лазенькі для ўсёй сям’і), відэарэгістратарам, роўтарам і мадэмам са знешняй антэнай на даху. Стабільнай карцінкі не атрымлівалася, даходзілі толькі карцінкі ў выпадках, калі ў кадры назіраўся рух. Але ўжо гэта дазваляла кантраляваць выкананне задач наёмнымі рабочымі.

Дом у сённяшнім стане, рамонт працягваецца

З цягам часу рамонт прасоўваўся, камер дадавалася больш, сігнал станавіўся лепшым, а задачы — цікавейшымі. Сёння камеры (у тым ліку начныя) дазваляюць кіраваць гаспадаркай, мець агарод, свінняў і курэй. Ураджай гаспадару перадаюць праз кіроўцаў міжгародніх маршрутак. А за рабочымі ён можа як сачыць у рэальным часе, так і праглядаць архіў кадраў за дзень. Задачы ім ставяцца па электроннай пошце.

Ужо чатыры гады ІТ-шнік паспяхова вядзе гаспадарку праз інтэрнэт. Апошні раз у вёсцы ён фізічна быў два гады таму, а ў адпачынак апошні раз сыходзіў 10 год таму.

Прадаваць кватэру ў Кіеве і пераязджаць у вёску ён не плануе. Кажа, галоўнае для яго — карміць сям’ю прадуктамі высокай якасці, бо на рынку, на яго думку, няма экалагічна чыстай ежы.

«Мне гэта нагадвае гульню ў Warcraft — здабываеш золата (працуеш у Кіеве) і выдаткоўваеш яго. А рабочыя будуюць пабудовы», — піша ён.

Кадры з камер назірання: ванна, рабочы падчас рамонту, агарод, свінарнік, склеп

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся18

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка — патрыярху Кірылу: Мы стараемся запаветаў Госпада не парушаць у Беларусі8

Зорка «Што? Дзе? Калі?» беларуска Алена Повышава развялася з мужам пасля 14 гадоў шлюбу15

«Ніхто не стаў разбірацца». Беларусы правялі шмат гадзін у аўтобусе, але іх не прапусцілі ў Грузію3

У Вільні прайшоў матч у падтрымку зняволеных беларускіх журналістаў10

У Беларусь вяртаецца буйны кітайскі брэнд аўто4

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам4

Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся18

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць