Трое былых вядучых праграмы Top Gear, якая выходзіла на другім канале Бі-бі-сі, паведамілі, што будуць весці такую ж праграму аб аўтамабілях на Amazon Prime.
Джэрэмі Кларксан, Рычард Хаманд і Джэймс Мэй заявілі, што ў наступным годзе пачынаюць рабіць серыю праграм разам з былым прадзюсарам Top Gear Эндзі Уілманам, які таксама пакінуў шоў на Бі-бі-сі.
Усе яны сышлі пасля сакавіцкага скандалу, калі вядучы праграмы Джэрэмі Кларксан падчас здымак ўдарыў аднаго з прадзюсараў.
Кларксан быў адхілены ад далейшай працы ў праграме, але ўслед за ім сышлі і двое іншых вядучых і прадзюсар Уілман.
У сваёй заяве пра пачатак працы над праграмай на Amazon Prime Кларксан заявіў, што адчувае сябе, быццам ён перасеў са старога біплана ў касмічны карабель.
Каментары