На большай частцы тэрыторыі краіны адзначаюцца складаныя ўмовы надвор'я. Мокры снег з дажджом, калянулявая тэмпература, наліпанне мокрага снегу і галалёдзіца.
Кіроўцам важна выбіраць найбольш бяспечную хуткасць, дыстанцыю і бакавы інтэрвал. Не дапускаць рэзкіх манеўраў і непрадказальных паводзін, асабліва пры праездзе пешаходных пераходаў і скрыжаванняў, закругленняў дарог. Варта прышпіліцца самім і забяспечыць бяспечную перавозку пасажыраў, асабліва дзяцей, папярэджваюць у міліцыі.
Ва ўмовах дрэннай бачнасці ўсім важна зрабіць сябе прыкметнымі на дарозе: кіроўцам уключыць святло фар, пешаходам апранаць яркую вопратку, а ў цемры пазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі.
Пры пераходзе праезнай часткі варта быць вельмі ўважлівымі, глядзець па баках, пачынаць пераход, толькі пераканаўшыся, што кіроўцы вас заўважылі і паспелі спыніць транспартны сродак.
У міліцыі заклікаюць памятаць пра непрадказальнасці зімовай дарогі, быць абачлівыя.
Каментары