Грамадства77

Як беларусы ўчора гукалі вясну ў Нью-Ёрку ФОТАРЭПАРТАЖ

Як добра, што Гуканне вясны сябрамі Беларуска-амерыканскага згуртаваньня «Пагоня» ў Нью-Ёрку ужо зрабілася традыцыйным. Хоць сіноптыкі ў нядзелю, 6 сакавіка, пагражалі парывістым ветрам і нават снегападам, мы зноў сабраліся ля Гудзона.

Свежы ветрык і сонейка, якое не столькі грэла, колькі свяціла, надавалі нам імпэту. Беларусы, якія на радзіме ніколі не прымалі ўдзелу ў гэткіх святах, раптам атрымалі мажлівасць дакрануцца да ўласнае культуры тут у замежжы.

Строі, вяночкі на галоўках дзяўчат і саламяныя птушкі з вобразам зімы й холаду ў абліччы лялькі Марэны адразу стварылі адказны й урачысты настрой. Усе сталі ў кола вакол іх, пайшлі па руху сонца.

І паляцелі загукальныя беларускія песьні па навакольлю: «Вясна, хадзі ў двору, нясі ключ за сабою, зіму замыкаці, вясну адмыкаці!», — якія суправаджаліся своеасаблівым, уласцівым толькі для вяснянак прыпевам накшталт перагуквання: «Гу-гу-гу!» Пры тым усе удзельнікі ўскідвалі рукі ў гару, пасылаючы гэты гук у касмічную прастору. Таму ж і атрымала сьвята сваю назву — Гуканне вясны.

Карагоды, «крывыя танкі» й гульні з пацалункамі развесялілі ўсіх.

А браты адзінаццацігадовы Янка, дзевяцігадовы Алесік і шасцігадовы Марцінка Рыжыя, якім на баяне акампанавалі маці Алена, станчылі ажно два беларускія жартаўлівыя танцы, чым прывялі ўсіх у захапленне. Пасьля кожны, хто хацеў, напісалі па цыдулках усё нядобрае, што здаралася з імі ў мінулым годзе і, каб яно больш не паўтаралася, прымацавалі іх да строю Марэны і пад песьні хлапчукі Марцінка з Янкам укінулі разам з ёй ў раку.

Разыходзіцца не хацелася, але нас чакала рытуальная страва ў выглядзе гарохавага супу, грэчнявай кашы з гуляшом, грыбнога булёну, бліноў і пірагоў з макам і кампотам ці кавай. Падсілкаваўшыся, хлопцы пайшлі гуляць у футбол, а іншыя пачалі спяваць застольныя песьні. Цяпер мы ўпэўненыя, што адыдуць халады з вятрамі й сьнегам да заўладарыць вясна.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх крамах з’явілася марожанае са смакам дранікаў. Спадабалася не ўсім3

«Працаваў на будоўлі па 10—12 гадзін на дзень». Сябры — пра былога палітвязня Дзяніса Сакалоўскага, які памёр у Берліне6

Менеджара буйной IT-кампаніі асудзілі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах і «садзейнічанні экстрэмізму»1

У Смаргоні 14‑гадовая дзяўчынка, каб не ісці на кантрольную, наглыталася 20 таблетак парацэтамолу і трапіла ў бальніцу2

Узброеная група на катары пад сцягам ЗША зладзіла перастрэлку з памежнікамі Кубы. Чацвёра загінулі1

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў32

У Мінску запусцілі сэрвіс з уцэненай ежай з кафэ. Якія там зніжкі?5

Трамп у размове з Зяленскім сказаў, што хоча, каб вайна скончылася як мага хутчэй, напрыклад, праз месяц10

У Францыі да гатычнага сабора ХII стагоддзя зрабілі бетонную прыбудову. Рэакцыя неадназначная13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць