Грамадства22

Падатковая інспекцыя гатова вызваліць ад выплаты падатку Святлану Алексіевіч, калі будзе адпаведны ўказ

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Мінску гатовая выканаць рашэнне ўрада аб вызваленні ад выплаты падатку з Нобелеўскай прэміі пісьменніцу Святлану Алексіевіч, калі яно будзе прынятае, заявіла намеснік начальніка інспекцыі Галіна Гурыновіч.

«Калі да нас паступіць рашэнне ўрада аб вызваленні ад выплаты падатку з Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч, мы яго, вядома, выканаем, — сказала яна на прэс-канферэнцыі 16 сакавіка ў Мінску, адказваючы на пытанне БелаПАН. — Будзе рашэнне — будзе вызваленая, не будзе — заплаціць».

«Я думаю, што падатковую дэкларацыю яна падасць. Людзі такога рангу звычайна даходаў не хаваюць, усё ў іх адкрыта і празрыста, яны ніколі не ўхіляюцца ад выплаты падаткаў», — дадала Гурыновіч.

Раней у МПЗ заяўлялі, што пытанне аб падаткаабкладанні Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч будзе вырашацца ў агульным парадку, калі не з'явіцца асобны ўказ прэзідэнта.

Сума прэміі, атрыманай пісьменніцай, — «гэта ўзаемаадносіны Алексіевіч і падатковых органаў», і ў яе ёсць права, як і ва ўсіх грамадзян, да 1 сакавіка 2016 года падаць падатковую дэкларацыю, у якой пазначыць у тым ліку суму прэміі, і заплаціць падаходны падатак, стаўка якога складае 13%, заявіў 10 снежня прэс-сакратар МПЗ Сяргей Шкут.

Ён адзначыў, што льгот, якія тычацца Нобелеўскай прэміі, у беларускім Падатковым кодэксе няма — ёсць толькі льготы ў адносінах да дзяржаўных і прэзідэнцкіх прэмій. Існуе магчымасць устанаўлення індывідуальных падатковых ільгот указам прэзідэнта, але гэта не ўваходзіць у кампетэнцыю МПЗ, дадаў прэс-сакратар.

Першыя прэміі Фонду Нобеля, створанага ў 1900 годзе з пачатковым капіталам у 31,6 млн. шведскіх крон (у цяперашніх цэнах гэта прыкладна 1,65 млрд. крон), складалі 150 тыс. крон. Зараз прэмія складае 8 млн. крон, або 953 тыс. долараў ЗША.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме11

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў19

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме11

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць