Грамадства2020

Хлопец, што залез са сцягам на аўтобус: «Калі столькі людзей на цябе глядзяць… Гэта цяжка перадаць!»

«Маці пазнала мяне па відэа», — расказвае хлопец.

У разгар Плошчы-2006 нейкі юнак зрабіў адзін з самых незвычайных учынкаў у найноўшай беларускай гісторыі: залезшы з нацыянальным сцягам на аўтобус, ён зарадзіў тысячы людзей духам свабоды і надзеі, так і застаўшыся невядомым.

Потым яго безпаспяхова шукалі журналісты і спецслужбы, усё дарма. Толькі праз 10 гадоў ён распавёў «Нашай Ніве» пра ўсе падзеі таго дня ад першай асобы.

Хоць мінула ўжо столькі часу, наш герой не хоча, каб у СМІ гучала ягонае імя.

Сціпла называе толькі мянушку, пад якой яго тады ведала мінская моладзь — Варт.

Сёння Варту 27, а ў дзень пратэстаў на Кастрычніцкай плошчы ён быў 18-гадовым хлопцам, што толькі скончыў школу.

Ён кажа, што ў той дзень яму не сядзелася дома, бо паўсюль толькі і чуліся размовы пра Плошчу.

Не могучы заставацца ў баку, хлопец разам з сябрам «літаральна на гадзінку-дзве» паехаў на Кастрычніцкую.

«Ніякага плана ў нас не было, усё атрымалася спантанна, — расказвае сёння Варт.

— Проста выйшла шмат людзей, якія рэальна хацелі змяніць краіну да лепшага. Яшчэ больш сядзела дома і спачувала. Людзі так і казалі — вы хаця б суткі пратрымайцеся там, а калі ў вас будзе атрымлівацца, то і мы выйдзем. Але ніякай арганізацыі не было, мы проста стаялі. Ніхто не казаў нам, што трэба рабіць і як.

Ну і мы з сябрам вырашылі разварушыць народ, каб з’явілася надзея, падняўся настрой. Мы ж паркурам займаліся. Ведаеце, па мастах там лазілі, па будоўлях, экстрым любілі. Таму заскочыць на аўтобус — гэта не праблема зусім была. Я трохі разагнаўся, сябра падкінуў і ўсё — я на даху, тут жа нейкі абсалютна незнаёмы чалавек падаў сцяг, я ўзяў яго і паехаў».

Пачуцці, кажа, былі ашаламляльнымі.

«Калі столькі людзей на цябе глядзяць і ты разумееш, што зрабіў для іх усіх нешта абнадзейваючае, што яны цябе вітаюць, падтрымліваюць… Гэта цяжка перадаць!

Я заскочыў каля цырка, праехаў па праспекце, потым трохі ўздоўж плошчы, і тут аўтобус пачалі атачаць АМАП з ДАІ.

Тады ж натоўп зноў прыгожа прыняў мяне да сябе, адсекшы міліцыю», — расказаў Варт.

«Перад тым як саскочыць, я сцяг перадаў камусьці — гэта было пытанне гонару, каб наш сцяг не ўпаў на зямлю.

Ну і потым пайшоў дадому, бо мне трэба было. Я ж сказаў бацькам, што на пару гадзін выйшаў».

Бацькі ў Варта — звычайныя рабочыя мінчукі, інжынеры. Тады яны не ведалі, дзе быў іхні сын.

«Я не расказваў, бо не хацеў хваляваць. Яны самі ніколі кепскіх справаў не рабілі, іхныя палітычныя погляды — заўсёды за праўду і справядлівасць. Для мяне таксама гэтае ж галоўнае, я ад іх узяў. І ніколі ні ў якіх арганізацыях — ні апазіцыйных, ні ўладных — не састаяў. Толькі гады праз два я бацькам прызнаўся, але маці ўжо ведала — яна пазнала мяне па відэа», — расказаў хлопец

і дадаў, што вельмі крыўдна тады было прымаць паразу Плошчы.

«Тады я расчараваўся, што пераменаў не будзе. Ну як, перамены заўсёды ёсць, але сёння яны ўсё да горшага. А мы ж хацелі да лепшага».

Пасля няўдалай Плошчы-2006 хлопец адвучыўся ў Беларусі, а потым і за мяжою. Цяпер ён жыве на тры краіны: Чэхію, Германію і Польшчу, займаецца бізнэсам.

Кажа, што за мяжою не лепей і не лягчэй, але больш магчымасцяў, таму пакуль ён там.

Аднак Варт часта прыязджае на радзіму і ў перамогу рэвалюцыі ўжо не верыць.

«Я і на Плошчы-2010 быў, але не вельмі актыўна. Тады для мяне было зразумела, што нічога не будзе. Бо апазіцыя зноў не мела плана, ўсё было разарганізавана. Ды і ведаеце, калі штосьці некалькі разоў не атрымліваецца, то наступны раз матывацыя ўжо не тая. Канечне, рэвалюцыя магчымая і цяпер, бо ў эканоміцы горшае. Але гэта ўсё гіпатэтычна. Калі казаць рэальна, то трэба, каб штосьці кардынальна змянілася ў свядомасці беларусаў, можа нейкая дробязь, нават не палітычная. То бок у людзей не хапае элементарнай граматнасці ў эканоміцы і палітыцы. Беларусаў падманваюць. Ім патрэбна паступовая асвета, прыклад. І не за тыдзень, не за год гэта робіцца, але ў галаве людзей штосьці зменіцца, я веру», — спадзяецца Варт і дадае яшчэ трохі філасофскага.

«Я сам цвёрда іду да сваіх мэтаў і маю сілу духа. Таму кожнаму беларусу я тое самае раю, а далей жыццё пакажа».

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам4

Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі15

У Кіеве пад расійскім ударам загінулі трое ратавальнікаў

«Гісторыя не выклікае даверу». Польшча перадала Літве справу аб міжнароднай абароне беларускі, якая часта ездзіла ў камандзіроўкі7

«Я ведаю, што на гэтай вайне я здохну. Але хачу стварыць нармальны штуршок руху»: выйшла другая частка фільма «Волат. Жыццё на нулі»9

У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай

Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць