Трамп больш не цалуе Пуціна. У Вільні замазалі скандальнае графіці ФОТА
У ноч на 12 жніўня графіці сапсавалі — невядомыя замазалі твары палітыкаў белай фарбай, паведаміў у фэйсбуку ўладальнік рэстарана Keulė Rūkė на Pylimo, 66 ў Вільні.

Графіці з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і амерыканскім палітыкам і мільярдэрам Дональдам Трампам з'явілася ў маі ля віленскага рэстарана Keulė Rūkė. Графіці заснавана на вядомай працы Дзмітрыя Урубеля «Госпадзе, дапамажы мне выжыць сярод гэтага смертнага кахання».

Уладальнік Keulė Rūkė Дамінікас Чэчкаўскас, які ўдзельнічаў у стварэнні графіці, заявіў: «Мы не разглядаем тое, што здарылася як просты вандалізм — гэта тэрарыстычная атака на свабоду слова ў Літве. Мэтай нападу было нагадаць нам, людзям вольнага свету, што ў нашым грамадстве яшчэ застаюцца актыўныя абаронцы аўтарытарызму». Чэчкаўскас паабяцаў аднавіць графіці, якое «ужо стала сусветна вядомым сімвалам свабоды і непадпарадкавання».


Каментары