Фонд Стыпендыі імя Аркадзя Смоліча складаецца з добраахвотных ахвяраванняў беларусаў. Самі фундатары выбіраюць стыпендыята. Крытэр — актыўная пазіцыя і выбітныя ініцыятывамі ў галінах культуры, навукі і сацыяльна-грамадскіх кірунках.
У 2016 годзе Рада Стыпендыі атрымала больш за 40 заявак ад студэнтаў.

Стыпендыятам выбралі студэнта 3-га курса факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзмітрыя Быліновіча з навукова-папулярным і адукацыйным праектам «Курылка Гутэнберга», які збірае вакол сябе сотні беларускіх маладзёнаў, што цікавяцца навукай.
Дзмітрый Быліновіч атрымае грамадскую стыпендыю памерам 1200 рублёў.
Летась Стыпендыю ім. Аркадзя Смоліча атрымала студэнтка архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Ганна Смірнова, якая ўжо некалькі гадоў арганізоўвае моладзевы летнік «Любча над Нёманам», каардынуе рэстаўрацыю Любчанскага замку.
Нагадаем, што Аркадзь Смоліч — выдатны беларускі географ, міністр адукацыі ў першым урадзе Беларускай Народнай Рэспублікі, які быў забіты саветамі ў 1938 годзе.
Ідэя ж стыпендыі належыць выхадцу са Жлобіна Кірылу Атаманчыку, якія цяпер займаецца турбізнэсам у Вільні.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары