Навука і тэхналогіі1616

«Да бою!» — 5 гульняў з беларускамоўным інтэрфэйсам, пра якія вы маглі не ведаць

Матэрыял прысвячаецца тым, хто лічыць беларускую мову незапатрабаванай у сферы гульняў. У гэтым матэрыяле мы сабралі пяць гульняў (сярод якіх і сусветна вядомыя), у якія можа «рубіцца» на роднай мове.

World of Tanks

Беларуская кампанія Wargaming палічыла за гонар перакласці сваю вядомую гульню «World of Tanks» на беларускую мову. Зрабілі яны гэта яшчэ летась. У гульні з'явілася поўная беларуская агучка, а знаёмыя ўсяму свету каманды былі перакладзеныя на мову радзімы гульні. Родная мова стала даступная пасля абнаўлення 9.14. Падключыўшыся, гулец пачуе заклік «Да бою!», а за асаблівыя заслугі ў баі зможа атрымаць добра вядомыя ганаровыя званні ў іх беларускім гучанні: «Ваяр», «Выведнік», «Лёсік» і інш.

Спампаваць гульню можна тут.

Minecraft

Адна з самых вядомых гульняў у свеце. Любы юнак хоць штосьці ды чуў пра гэтую гульню. Яе таксама пераклалі на беларускую мову.

Для тых, хто не ў тэме: гэта своеасаблівы 8-бітны сімулятар выжывання, дзе трэба выконваць пэўныя заданні, здабываць рэсурсы, ствараць будынкі, руйнаваць будынкі ворагаў, іх саміх і г.д.

Беларуская мова стала даступная ў абнаўленні 1.9, якое выйшла ў лютым 2016 года. Гульня платная, набыць яе можна тут.

Soldat

2D-стралялка, падобная на сумесь гульняў Quake і Counter-Strike. Польскі праграміст распрацаваў яе яшчэ ў 2002 годзе. Задача — зарабляць ачкі на паразе суперніка, у вас для гэтага будзе цэлы арсенал.

У гульні вы зможаце аформіць свайго гульца, абраць рэжым гульні — даступныя як анлайн-баі, так і з ботамі. А беларускамоўны інтэрфэйс дапаможа вам хутчэй з гэтым усім разабрацца. Гульня бясплатная, спампаваць можна тут.

Легенды Айзэнвальда

Беларускамоўная гульня ад самага свайго стварэння. «Легенды Айзэнвальда» займелі вялікую папулярнасць яшчэ на стадыі бэта-версіі гульні. Пасля выхаду поўнай версіі сярод шасці моў інтэрфэйсу была і беларуская.

Зноў жа, хто не ведае, гэта тактычная гульня з пэўным сюжэтам, дзе ты «вандроўны рыцар», які павінен усіх перамагчы. Гульню можна адшукаць і набыць на сэрвісе Steam.

Зялёная эканоміка

Скончым на мабільнай гульні. «Зялёная эканоміка» створаная па матывах класічнай аркады 90-х гадоў. Ваша задача — зарабляць віртуальныя талеры, адначасова аберагаючы прыроду. Для гэтага вы павінны прайсці міні-гульні ў кожнай «зялёнай» галіне — энергетыка, турызм, транспарт і г.д. Пацешная гульня з беларускай мовай.

Спампаваць на свой смартфон можна на IOS і Android.

Ведаеце яшчэ гульні на беларускай мове? Дзяліцеся ў каментах!

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрану з Гродна 97 гадоў — у 1945-м ахоўваў мост пад Ніжнім Ноўгарадам, а пасля вайны змагаўся з «бандэраўцамі»19

Анархісту ў Расіі далі 16 гадоў за падпал ваенкамата. Ён збег у Бішкек, яго злавілі і дэпартавалі

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі11

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»13

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць