Грамадства5454

У Беларусь збіраецца прыехаць агітпрабег у гонар Пуціна і «Наваросіі» ФОТА

Актывісты едуць з Магадана на Данбасс. Па дарозе хочуць зазірнуць і ў Беларусь.

Аўтапрабег так званага «Національно-освободітельного двіженія» праходзіць з 12 чэрвеня. Маршрут пралягае па ўсёй Расіі.

Прапагандысцкай накіраванасці аўтапрабегу арганізатары не хаваюць, адкрыта называючы акцыю «агітпрабегам».

Яго мэта — асветніцкая работы сярод насельніцтва краіны аб выніках дзейнасці Уладзіміра Пуціна і «курса на аднаўленне духоўнага суверэнітэта». Іншы складнік — збор і дастаўка дапамогі жыхарам Данбаса.

«Маршрут пракладзены больш чым праз 50 гарадоў Расіі, а таксама разглядаецца магчымасць праходжання некаторых гарадоў Казахстана і Беларусі», — паведамляюць арганізатары.

Па словах арганізатараў, пакуль дакладна невядома, ці прыедуць яны ў Беларусь: гэта «залежыць ад таго, ці пусцяць у краіну». Таксама, арганізатары плануюць «урэгуляваць пытанні з Мінскай епархіяй». Што гэта за пытанні — невядома.

У Мінскай епархіі паведамілі, што пакуль не маюць інфармацыі пра нейкі запыт ад «НОД», але супрацоўніцтва з аўтапрабегам малаверагоднае.

***

Так званы «НОД» — палітызаваная арганізацыя з Расіі, але прадстаўнікі яе ёсць і ў Беларусі. Нодаўцы настальгуюць па СССР, лічаць галоўным ворагам Захад і Амерыку, вельмі любяць праваслаўе і дзеючую ўладу. Іх погляды даходзяць да абсурду: на думку НОД, на Захадзе дзяцей вучаць быць геямі, Віктару Цою пісалі тэксты песен ў ЦРУ і гэтак далей. 

Каментары54

У Магілёве мужчына адбіваўся нажом ад губазікаўцаў

Грамадстваабноўлена

У Магілёве мужчына адбіваўся нажом ад губазікаўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук знайшоў хітры спосаб зарабляць на арэндных самакатах1

Трое дзяцей памерлі ў Расіі, паеўшы пельмені6

«Усе бачылі, што яму падабаецца Наташа, і думалі: «Ну калі вы ўжо?!» Былы палітвязень Лукша расказаў пра свае адносіны з Эйсмантамі37

Першыя замаразкі, дажджы і туманы. Якім будзе надвор'е ў апошні тыдзень верасня

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага19

Культавы філосаф Валянцін Акудовіч выдаў смелую кнігу16

Таксіст у Мінску наехаў на двух пешаходаў

Пападае не толькі ў кроў, а і ў яечкі. Упакоўка з перапрацаванай паперы можа быць больш небяспечнай за пластыкавую2

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве мужчына адбіваўся нажом ад губазікаўцаў

Грамадстваабноўлена

У Магілёве мужчына адбіваўся нажом ад губазікаўцаў

Галоўнае
Усе навіны →