Грамадства4141

У Клубе Алексіевіч выступіць ліпавы акадэмік і «манах Шааліня»

Чарговым госцем Інтэлектуальнага клуба Святланы Алексіевіч стане Аляксей Маслаў, прадстаўлены як «усходазнаўца, прафесар, доктар навук і акадэмік».

«Маслаў шмат у чым асоба легендарная. Ён — генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі шааліньскіх баявых мастацтваў, першы з еўрапейцаў, які прайшоў навучанне ў Акадэміі ушу манастыра Шаалінь і атрымаў поўнае пасвячэнне і імя Шы Сін'ін («Вандроўны арол»), стаўшы пасвечаным паслядоўнікам шааліньскай традыцыі ў 32-м пакаленні», — гаворыцца ў анонсе сустрэчы.

Маслаў мае выступіць 27 лістапада ў канферэнц-зале гасцініцы «Беларусь», паразважаць на тэмы Азіі і Кітая ды папулярна расказаць пра кітайскую культуру і гандлёвую экспансію.

«Наша Ніва» пацікавілася асобай новага спікера Інтэлектуальнага клуба. Выглядае, што гэта чалавек з вельмі неадназначнай навуковай рэпутацыяй.

Найперш, ён «акадэмік» РАЕН. Але РАЕН — гэта фактычна друкарня, якая за грошы штампуе пасведчанні «акадэмікаў», «членаў-карэспандэнтаў» і «прафесараў». РАЕН назвай мімікрыруе пад аўтарытэтную РАН — Расійскую акадэмію навук, — але сама навуковай установай не з'яўляецца.

Некалі мы пісалі, як РАЕН выдавала званне «залатой кафедры» Віцебскай ветэрынарнай акадэміі — нашай Рэдакцыі яны гатовыя былі выдаць такую самую за адпаведную плату.

Чытайце таксама: Адкуль у віцебскім універсітэце ўзялася псеўданавуковая «Залатая кафедра Расіі»

Апроч таго, што Маслаў не акадэмік, цікава выглядае яго публіцыстычны шлях: у 1990-х ён адна за адной выдаваў кнігі пра ушу, іншыя баявыя культуры Кітая і Цыгун, тады ж абараніў доктарскія ступені — яны потым трапілі ў поле зроку расійскіх змагароў з псеўданавукай, якія выкрылі, што навуковыя работы, заяўленыя ў аўтарэфератах Маслава, не існуюць.

Потым, у 2000-я, Маслаў радыкальна пашырыў свае навуковыя інтарэсы, пачаўшы пісаць кнігі іншага профілю.

«Другое чалавецтва. Тут нехта пабываў да нас», «Мудрацы Атлантыды», «Дыханне Шамбалы», «Загадкі, таямніцы і коды цывілізацыі Майя», — вось некаторыя з твораў Маслава.

Варта таксама адзначыць, што некаторыя кнігі з найбольш навукападобнымі загалоўкамі, па словах самога Маслава, у адкрытым доступе не існуюць, бо «рукапісы канфіскаваныя КДБ».

Гэты чалавек неаднаразова трапляў пад крытыку сапраўдных акадэмікаў і даследчыкаў культур Усходу, існуе нават сайт, дзе разбіраюцца ўсе яго рэгаліі — створаны, відаць, кімсьці з акадэмічнай тусоўкі.

Адметна, што і артыкул пра яго на Вікіпедыі папярэджвае пра «выразны рэкламны характар».

Ці не можа такі выбар спікера нашкодзіць самой ідэі Інтэлектуальнага клуба?

Мы спыталіся пра гэта ў Святланы Алексіевіч.

«Маслаў лічыцца ў Вышэйшай школе эканомікі спецыялістам. Я чула добрае меркаванне пра яго, Маслава назвалі, калі я стала наводзіць даведкі пра найлепшага знаўцу Кітая. У яго папулярныя лекцыі, цікавыя думкі пра свет Азіі, што нам і трэба.

І я давяраю лектарам, якіх запрашаюць у Школу эканомікі. І Уліцкая хваліла яго, яшчэ хтосьці… І гэта натуральна, што пра яго будуць і кепскія водгукі, пра мяне таксама шмат чаго пішуць у інтэрнэце.

Не хацелася б, канечне, каб у тэме Азіі мы аказаліся ў руках павярхоўнага чалавека. Давайце самі паглядзім і зробім высновы. Бо адмяняць сустрэчу мы ўжо не будзем, канечне», — сказала нам Святлана Алексіевіч.

Каментары41

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

У назвах станцый метро на выхадах з падземкі зніклі некаторыя літары1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць