Грамадства1212

Віктар Лукашэнка разам з усёй сям'ёй — жонкай Ліліяй, а таксама дзецьмі Вікторыяй, Аляксандрам і Яраславам ФОТА

Віктар Лукашэнка (ў цэнтры), направа ад яго — Яраслаў, Вікторыя, Валерыя, жонка Лілія і Аляксандр.

Памочнік прэзідэнта Беларусі па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка з сям'ёй падчас акцыі «Нашы дзеці» наведаў дзіцячы дом сямейнага тыпу Альфрэда і Тамары Савіных у аграгарадку Заеліца, што ў Глускім раёне.

Шматдзетная сям'я выхоўвае 7 прыёмных дзяцей і яшчэ пяць уласных дачок.

Віктар Лукашэнка з жонкай і дзецьмі прывёз цацкі, сувеніры і прысмакі, прычым пастараліся ўлічыць пажаданне кожнага. «Мы часта бываем у гасцях і ўжо не першы год прымаем актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Але, што нас асабліва ў вас ўразіла, — гэта ахопленыя шчасцем вочы дзяцей, якія сябруюць і з задавальненнем камунікуюць паміж сабой, — падзяліўся ўражаннямі Віктар Лукашэнка. — Вы ўсе па-свойму таленавітыя, а разам вы вялікая сіла, як і наша дзяржава, у якой галоўнай апорай з'яўляецца сям'я».

Па словах жонкі Віктара Ліліі Лукашэнка, іх сям'я не выпадкова выязджае кожны год у рэгіёны, бо Мінск перанасычаны рознымі навагоднімі мерапрыемствамі. «А нам хочацца, каб гэтае свята прыйшло ў кожную сям'ю і кожнае дзіця адчула гэта навагодняе шчасце. Цуды трэба дарыць дзецям абавязкова, асабліва шматдзетным сем'ям, бо не кожнае дзіця зможа назваць чужога чалавека мамай ці татам і не кожны бацька зможа перадаць цяпло і любоў іншым дзецям, як сваім. Мець сваіх дзяцей важна, але ўзяць на выхаванне чужое дзіця — гэта божы дар і талент, для гэтага трэба мець вялікае сэрца, гэта сапраўдны подзвіг», - лічыць яна.

«Новы год — асаблівае свята. Кожны хоча адчуць гэтую асаблівую навагоднюю атмасферу. Я хачу пажадаць усім дзецям упэўненасці і веры ў сябе, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, як і не баяцца спрабаваць нешта новае і дасягаць пастаўленых мэтаў», — пажадаў сын Віктара Лукашэнка Аляксандр.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам4

Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі15

У Кіеве пад расійскім ударам загінулі трое ратавальнікаў

«Гісторыя не выклікае даверу». Польшча перадала Літве справу аб міжнароднай абароне беларускі, якая часта ездзіла ў камандзіроўкі7

«Я ведаю, што на гэтай вайне я здохну. Але хачу стварыць нармальны штуршок руху»: выйшла другая частка фільма «Волат. Жыццё на нулі»9

У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай

Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць