Культура33

Задала «Тройца» жару ў «Казе»

Этна-трыа прэзентавала ў Мінску свой новы альбом. Сольны канцэрт, як і абяцалі, прайшоў з сюрпрызамі.

Этна-трыа прэзентавала ў Мінску свой новы альбом. Як і абяцалі – з сюрпрызамі.

25 снежня этна-трыа «Тройца» прадставіла новы альбом «Жар-жар». У той жа дзень у Мінску адбыўся вялікі сольны канцэрт гурту. Чарговая праца калектыву будзе без перабольшання нечаканай для прыхільнікаў ягонай творчасці. Як і абяцаў у траўні на прэзентацыі «Сон-травы» Іван Кірчук, кампазіцыі ў новым альбоме загучалі «цяжэй». Над «Жарам-жарам» эксперыментавалі Андрэй Жукаў, у чыёй студыі рабіўся запіс, Яўген Калмыкоў – каардынатар праекту. У запісе прымалі ўдзел запрошаныя музыкі Сяргей Кунцэвіч і Аляксандр Старажук. «Мы працавалі над альбомам тры з паловай гады і нарэшце забралі яго ў Андрэя Жукава, бо ён і далей над ім эксперыментаваў бы», – пажартаваў Іван Кірчук, пачынаючы канцэрт у мінскай «Казе» (народная назва канцэртнай залі, зважаючы на рэпертуар «Тройцы», пасуе ў дадзеным выпадку як ніколі).

Гралі музыкі ў традыцыйным складзе – Іван Кірчук ды два Юр’і – Дзмітрыеў з Паўлоўскім. Кажучы пра новыя новыя творы, Кірчук папярэджваў, што на дыску яны будуць гучаць інакш, а некаторыя з іх не раіў слухаць на ноч, «бо не засняце». Зрэшты, частка старога рэпертуару прагучала ў заўважна пацяжэлым варыянце. Для таго, каб выканаць творы з новага альбому, давядзецца запрашаць яшчэ пятнацца чалавек, патлумачыў лідэр «Тройцы».

У той вечар Іван Кірчук шмат жартаваў.

«А зараз вясельная песня з галашэннямі. Спачатку галашэнні дзяўчыны, а пасля хлопца. Цяпер маладыя не плачуць на вяселлі, хіба толькі на другі дзень, калі машыну ім не падораць».
Пачынаючы купальскую «А у гародзе, на канапельцы», Кірчук прыгадаў нашых продкаў, якія «розныя зёлкі ў гародзе сеялі, каб імі пасля прусакоў з хаты выганяць ды ў гэтым былі мудрэйшыя за галандцаў, якія тыя зёлкі паляць».
«Сем чарак гарэлкі» – наш галоўны гімн цвярозасці. Пра «Тройцу» рознае гавораць. Нібыта як паслухаеш пасля сямі чарак гарэлкі нашы песні, то на раніцу галава не баліць. Але гэта хіба толькі пасля сямі чарак, бо пасля васьмі, ці дзевяці чарак мы ўжо не дапаможам»
– перасцярог публіку галоўны музычны чараўнік краіны.

Падышла чарга пахваліцца новым дыскам. «Тут ёсць усё – казка пра зайца-свата, і песня з кліпам, запісаная ў Чарнобылі –

«Тры янгалы»». – Тут музыка стаў сур’ёзным. – «Яна прымушае задумацца. Не пра крызіс, а пра душу. Бо ўсе ў раі будзем».

Адным з сюрпрызаў вечару, як прызнаўся Іван Кірчук, была адсутнасць у праграме калядных песень. Зіма ў нас самі бачыце якая, то снег, то дождж. Але хутка ўжо і вясна прыйдзе. «Слухайце «Яблынь мая» і няхай у вашых душах зацвітуць сады», – пажадаў ён.

Расчуленыя адданасцю мінскай публікі, музыкі выйшлі колькі разоў на біс ды развіталіся «Журавамі».

Фотарэпартаж з канцэрту 25 снежня глядзіце тут.

Каментары3

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →