Здарэнні77

Журналіста Уладзіміра Чудзянцова затрымалі на мяжы з наркотыкамі, дома прайшоў ператрус

Чудзянцова затрымалі 21 лістапада на пункце пропуску Брэст — Цярэспаль.

Уладзімір Чудзянцоў

Падрабязнасці гісторыі распавёў «Нашай Ніве» журналіст Раман Пратасевіч.

«Чудзянцоў казаў мне, што знайшоў нейкую афіцыйную працу ў Варшаве. Атрымаў візу, і 21 лістапада сеў на цягнік да Варшавы, які ідзе праз Брэст. Там кароткая перасадка, падчас якой Чудзянцоў напісаў мне, што выйдзе на сувязь ужо калі пераедзе мяжу з Польшчай. Але на сувязь ён так і не выйшаў. У Варшаве яго сустракаў знаёмы — у цягніку Чудзянцова не было», — распавёў Пратасевіч.

Маці журналіста Ніна Зуева расказала карэспандэнту «Радыё Свабода». 

«Валодзя ехаў у цягніку і выйшаў у прыбіральню, у гэты час мытнікі знайшлі ў яго ў сумцы пакецік з рэчывам, мне сказалі, што там былі наркотыкі. Яго затрымалі.

Пасля адразу правялі ператрусы ў нас дома ў Мінску. Тут таксама знайшлі некалькі пакетаў.

Прычым у такіх месцах, што я ніколі не магла б падумаць, што там можа нешта быць. Падымалі мэблю, перасоўвалі. Я не веру, што Валодзя мае да гэтага дачыненне, што гэта былі ягоныя пакеты».

Чудзянцоў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага раёна Брэста.

Уладзімір Чудзянцоў займаецца журналістыкай з 1990-х. Тады ён займаўся пралукашэнкаўскай прапагандай. З цягам часу, змяніўшы прозвішча, уладкаваўся на Tut.by. Пасля звальнення заснаваў клікбэйтны сайт by24.org, заняў радыкальную антырасійскую пазіцыю. Апошнім часам хадзілі чуткі, што менавіта Чудзянцоў дапамагаў весці тэлеграм-канал «Нехта» Сцяпану Пуціле.

Чытайце. Блогеры: Сапраўднае прозвішча Чудзянцова Зуеў, ён пачынаў у 1996 з паклёпаў на Карпенку

Вынесены прысуд па забойстве жонкі блогера Чудзянцова 

Каментары7

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас выпрабаванняў новай зброі ва Украіне загінуў брытанскі вайсковец

МТЗ вывеў на выпрабаванні новы наймагутнейшы трактар ФОТЫ17

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ6

Лукашэнка падоўжыў на год бязвізавы рэжым для грамадзян еўрапейскіх краін3

Зяленскі пра выбары: Я заўсёды гатовы10

Беларусы апынуліся ў топе па вывучэнні моў у Duolingo9

За МКАДам знайшлі катэдж, выезд з варот якога магчымы толькі па сігнале святлафора ФОТАФАКТ5

Вальфовіч: У Беларусі ўжо ведаюць чалавека, які запускаў з Літвы дрон на Гродна16

Выставілі на продаж папулярную сетку цацачных крам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу37

Грамадствадапоўнена37

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць