Аўто99

Як у Мінску адкрылі новы дылерскі цэнтр Geely — палёт у космас з папкорнам ФОТЫ

Ад 13 сакавіка аўтацэнтр «Атлант-М Баравая» пачаў прадаваць Geely.

Адкрыццё новага афіцыйнага дылерскага цэнтра прайшло ў фармаце касмічнага падарожжа — менавіта такая стылістыка была абраная для ўрачыстасці.

На працягу 29 гадоў існавання «Атлант-М» паспела папрацаваць з 14 аўтамабільнымі брэндамі, але Geely стала першай айчыннай маркай, прадстаўленай у аўтацэнтры. Для пакупкі даступны ўвесь мадэльны шэраг аўтамабіляў: Atlas, Emgrand X7, Emgrand 7, CoolRay.

У салоне створаныя ўсе ўмовы, каб пакупнікі змаглі адчуць камфорт ад кіравання новай Geely. Вам нават папкорн прапануюць, пакуль вы будзеце сядзець у салоне і ўдыхаць пах новай машыны.

Geely паступова заваёўвае давер у беларусаў: за мінулы год у Беларусі было прададзена больш за 7000 аўтамабіляў маркі, з іх каля 4500 — у сталіцы.

«Мы бачым цікавасць кліентаў да Geely, таму ў нашага аўтацэнтра ўжо гатовыя некалькі прывабных прапаноў, каб заахвоціць купляць машыны менавіта гэтай маркі. Напрыклад, кожны кліент мае персанальнага менеджара, мае асабісты кабінет, дзе ёсць інфармацыя пра ўсю гісторыю аўтамабіля. Ёсць бонусная назапашвальная праграма. Мы прапануем высакаякасны кліенцкі сэрвіс, а таксама сістэму Trade In, калі вы можаце выгадна здаць старую машыну ў залік новай», — расказвае кіраўнік «Атлант-М Баравая» Дзмітрый Ігнатовіч.

Генеральны дырэктар «Белджы» Генадзь Свідзерскі дадаў, што прэзентацыя новага дылерскага цэнтра ў стылі касмічных падарожжаў — гэта ні ў якім разе не пра хуткасць кіравання.

«Касмічныя хуткасці ў аўтапраме — гэта можа быць небяспечна. Мы ўсё ж хочам, каб аўтамабілі Geely асацыяваліся з бяспекай, камфортам, надзейнасцю. А што датычыцца касмічных планаў на будучыню, то яны ў нас зусім не завоблачныя, а цалкам рэальныя. Мы хочам у 2020 годзе ўзяць планку ў 10 тысяч прададзеных за год аўтамабіляў. І адкрыццё чацвёртага дылерскага цэнтра, мяркую, нам у гэтым дапаможа», — сказаў Генадзь Свідзерскі.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях14

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях

Усе навіны →
Усе навіны

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя

Якія машыны беларусы дагэтуль актыўна вязуць з ЗША7

Беларус распрацаваў перакладчык для бізнэсу, які прыносіць яму мільён даляраў на год14

У заапарку Нюрнберга застрэлілі 12 бабуінаў. Для іх не хапала месца6

Мінск проці ночы зноў паплыў ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях14

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць