Грамадства1515

«Нам сказалі, што ўсё добра, а аддзелу адукацыі — што «карона». Памерла мама 12 дзяцей з Глуска

Разам з мужам 54-гадовая Тамара Савіна займалася выхаваннем дзяцей у дзіцячым доме сямейнага тыпу. Апошнім часам у сям’і было сямёра выхаванцаў (і гэта пры тым, што ў пары яшчэ пяцёра сваіх!).

У 2018 годзе сям'ю Савіных наведваў Віктар Лукашэнка. Фота БелТА

Але сёлета Тамары Іванаўны не стала. Яна памерла ўвечары 31 мая.

Гісторыя наколькі трагічная, настолькі ў сённяшні час і стандартная: жанчыне стала кепска, зрабілі здымак — пнеўманія. Паклалі ў бальніцу.

Шпіталізавалі таксама 67-гадовага мужа Тамары Іванаўны Альфрэда і адну са старэйшых дачок. Ім зрабілі тэсты, вынік паказаў «карону».

Праз некалькі дзён Тамара Іванаўна памерла. Дактары сказалі сям’і, што каранавіруса ў яе не было.

фота Glusk.by

«Нам учора сказалі: можаце самі забіраць цела, мыць яго, адзяваць. Каранавірус так і не выставілі», — распавяла «Нашай Ніве» адна з дачок жанчыны.

«Але Глуск — маленькі горад, усе адно аднаго ведаюць. І я ведаю, што ў мясцовы аддзел адукацыі паведамілі, што прыйшлі станоўчыя вынікі трох тэстаў нашай сям’і — таты, мамы і маёй сястры Караліны. Маме зрабілі тэст толькі перад тым, як пакласці яе ў рэанімацыю. Гэта ўжо я настаяла, пасварылася з дактарамі.

У выніку, нам дазволілі хаваць маму так, як захочам. Але мы самі вырашылі закрыць труну, абвязаць яе плёнкай і апрацаваць антысептыкам».

Хаваюць Тамару Савіну 2 чэрвеня.

Сям'я Савіных, хоць сама не шыкуе, — 12 дзяцей! — пры гэтым удзельнічала ў валанцёрскім руху, дапамагала медыкам змагацца з каранавірусам. Цяпер актывісты абвесцілі збор грошай сям'і, якая засталася без мамы.

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Усе навіны →
Усе навіны

На Камянеччыне вырасцілі кукурузу вышынёй у два чалавечыя росты ФОТАФАКТ

Стала вядома, калі ў Мінску перастане смярдзець4

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты12

Лінгвістка і былая палітзняволеная Наталля Дуліна распавяла, як праходзіць яе адаптацыя пасля вызвалення3

Еўропа падтрымала адмову Украіны здаваць свае тэрыторыі Пуціну без ягоных саступак3

Полк Каліноўскага больш не бярэ ўдзелу ў штурмах. Чаму так?14

У Варшаве канцэрт Каржа пачынаецца са спазненнем ФОТЫ10

У Маладзечне на паркоўцы кіроўца «Лексуса» пераблытаў педалі і насмерць збіў жанчыну ВІДЭА2

«Прыйдзе час — лёд зноў трэсне, і нешта зноў будзе»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць