Свет66

Паўночны карэец абвязаўся пенапластам і морам уцёк уплаў. Плыў 10 гадзін

Незвычайны выпадак адбыўся пры канцы ліпеня.

Памежныя пасты Паўночнай (уверсе справа) і Паўднёвай (унізе) Карэі. Ваколіцы горада Паджу, Паўднёвая Карэя. 4 жніўня 2025 года. Фота: AP Photo / Ahn Young-joon

Пра незвычайны выпадак, які адбыўся ў канцы ліпеня, паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на ўлады Паўднёвай Карэі.

Жыхар Паўночнай Карэі, імя якога пакуль не паведамляецца, здолеў трапіць у Паўднёвую Карэю арыгінальным і рызыкоўным спосабам.

Ён абвязаўся пенапластам для плывучасці і такім чынам 10 гадзін плыў уздоўж заходняга ўзбярэжжа паўвострава, незаўважна для пагранічнікаў, якім загадана страляць па кожным, хто спрабуе ўцячы з краіны.

Мужчына быў заўважаны паўднёвакарэйскімі вайскоўцамі прыкладна за 1,5 кіламетра на поўдзень ад мяжы з Паўночнай Карэяй позна ўвечары 30 ліпеня. Паведамляецца, што ўцякач размахваў рукамі і паказваў: я да вас.

Гэты выпадак — вялікая рэдкасць. Раней штогод у Паўднёвую Карэю трапляла больш за 1000 паўночных карэйцаў, але падчас пандэміі колькасць рэзка скарацілася. У 2024 годзе на поўдзень здолелі перабрацца толькі 236 чалавек. Гэта стала вынікам жорсткага перакрыцця межаў рэжымам Кіма.

Большасць уцекачоў раней пераходзілі мяжу з Кітаем, дзе працавалі сеткі пасярэднікаў. Пасля распараджэнняў Кім Чэн Ына ўмацаваць мяжу і ўзмацніць кантроль магчымасці для ўцёкаў звяліся да некалькіх небяспечных сцэнарыяў — праз дэмілітарызаваную зону, якая моцна ахоўваецца, на малых рыбацкіх лодках або ўплаў, як у гэтым выпадку.

Паведамляецца, што ў гэтым выпадку жыхар Паўночнай Карэі змог перасячы мяжу ў вусці ракі на захадзе паўвострава.

Акурат у гэтай самай мясцовасці летась адбыўся іншы такі выпадак, калі іншы паўночны карэец змог прабрацца на поўдзень. А літаральна некалькі дзён таму, у тым жа раёне, быў знойдзены труп 36-гадовага паўночнакарэйскага селяніна, якога Пхеньян адрокся.

Такія гісторыі сведчаць, што нават ва ўмовах жорсткага кантролю над межамі людзі працягваюць прабірацца на свабоду, нават рызыкуючы жыццём.

Каментары6

  • Лёлік з-пад Лімасола
    07.08.2025
    Загад №100500
    Забараніць пенапласт!
  • Y
    07.08.2025
    Жителям рб не так повезло. Пенопласт не поможет.
  • Жыгуль
    08.08.2025
    Y, ну не скажыце, са стабільнасці ўцячы ўсё ж прасцей.

Цяпер чытаюць

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара7

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска знайшла сваё фота да і пасля пластычнай аперацыі ў сацсетках доктара. Згоды ў яе не пыталіся2

«А-100» прывязала цэны на аўтамабільных мыйнях да таго, якое надвор'е1

У Рэчыцкім раёне браканьеры нацкоўвалі паляўнічых сабак на безабароннае ласяня ВІДЭА4

Міністэрства фінансаў ЗША аштрафавала Bank of America за парушэнні санкцый, у тым ліку супраць Беларусі

У Расіі затрымалі шведа, які раней служыў ва УСУ1

На канцэрт «Драздоў» у Магілёве прыйшла Надзея Каткавец9

У 16‑гадовага хлопца знайшлі зуб каля вока. Як ён там апынуўся?3

У сталіцы Албаніі пратэсты перараслі ў беспарадкі. Адбываюцца падпалы і сутыкненні з паліцыяй3

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара7

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць