Свет44

Расію падазраюць у дыверсіі — забруджванні азербайджанскай нафты для Еўропы

Румынскія ўлады падазраюць, што Расія правяла гібрыдную аперацыю па наўмысным забруджванні вялікага аб’ёму азербайджанскай нафты, якая пастаўляецца ў Турцыю па нафтаправодзе «Баку—Тбілісі—Джэйхан», а затым на танкерах транспартуецца ў Еўропу. З-за высокай канцэнтрацыі хлору выкарыстанне забруджанай нафты магло прывесці да сур’ёзных пашкоджанняў НПЗ і паліўнага крызісу ў Румыніі, піша «Агентство» са спасылкай на румынскія СМІ.

Першыя паведамленні пра забруджванне арганічным хларыдам сырой нафты з Азербайджана, якая транспартавалася па нафтаправодзе «Баку—Тбілісі—Джейхан», з’явіліся 22 ліпеня. Пра атрыманне забруджанай нафты паведамлялі аўстрыйская энергетычная група OMV, італьянская кампанія Eni і чэшская кампанія Orlen Unipetrol.

Пра інцыдэнт, звязаны з забруджваннем некалькіх рэзервуараў тэрмінала рэчывам, якое выклікае карозію, таксама паведаміла BTC Pipeline Company — даччыная кампанія British Petroleum і аператар нафтаправода «Баку—Тбілісі—Джейхан».

У выніку партыя азербайджанскай нафты аб’ёмам 184 тысячы тон, якая павінна была паступіць у румынскі порт Канстанца, не была прынята, што прывяло да часовага недахопу сыравіны на нафтаперапрацоўчым заводзе Petrobrazi.

Забруджванне нафты магло стаць вынікам адносна простай расійскай дыверсійнай аперацыі на 1700-кіламетровым нафтаправодзе, паведамілі крыніцы G4Media. Паводле іх слоў, для гэтага спатрэбілася б закачаць у нафтаправод некалькі цыстэрн хлору.

У панядзелак Міністэрства энергетыкі Румыніі абвясціла надзвычайную сітуацыю ў сферы паставак сырой нафты і дазволіла OMV атрымаць 80 тысяч тон нафты і 30 тысяч тон дызельнага паліва з рэзервовых запасаў (агульны аб’ём — 676,2 тысячы тон).

Расійскія праўладныя выданні «Московский комсомолец» і «Царьград» у сераду ў нататках пра абвешчаны ў Румыніі рэжым НС прывялі каментар палітолага Вадзіма Сіпрова. Ён «выказаў сумнеў у тым, што забруджванне нафты адбылося выпадкова», і заявіў, што «Расія не мае рэальных рычагоў уплыву ў гэтым кірунку», а за забруджваннем могуць стаяць ЗША.

Паводле дадзеных аналітычнай кампаніі Kpler, з моманту першага паведамлення пра забруджванне нафты 22 ліпеня да 30 ліпеня было адгружана шэсць партый азербайджанскай нафты. 31 ліпеня BP паведаміла, што незабруджаная сырая нафта зноў пачала паступаць па нафтаправодзе «Баку—Тбілісі—Джэйхан». У ліпені па гэтым нафтаправодзе пастаўлялі 423 тысячы барэляў у суткі пры запланаваным аб’ёме ў 561 тысячу барэляў, сведчаць дадзеныя Kpler.

Арганічныя хларыды выкарыстоўваюцца ў нафтавай прамысловасці для павышэння нафтааддачы на радовішчах, але іх неабходна выдаляць да таго, як нафта трапіць у нафтаправоды, паколькі яны могуць пашкодзіць абсталяванне нафтаперапрацоўчых заводаў, пісаў Reuters.

Баку і Масква ўжо некалькі тыдняў знаходзяцца ў стане вострага дыпламатычнага супрацьстаяння. На гэтым фоне ў ноч на сераду расійскія беспілотнікі атакавалі газакампрэсарную станцыю «Арлоўка» ў Адэскай вобласці. Гэтая станцыя — частка маршруту, па якім пастаўляецца азербайджанскі газ ва Украіну. Расійскія праваенныя блогі і праўладныя СМІ назвалі гэта ўдарам па «азербайджанскіх палітычных і эканамічных амбіцыях».

Паводле дадзеных румынскіх спецслужбаў, расійскія СМІ арганізавалі кампанію ў TikTok у падтрымку пераможцы першага тура прэзідэнцкіх выбараў прарасійскага кандыдата Кэліна Джарджэску. Вынікі галасавання былі адменены, а Джарджэску затрыманы. Пасля гэтага Расія падтрымлівала кандыдата ў прэзідэнты Румыніі ад ультраправога «Альянса за аб’яднанне румын» Джорджа Сіміёна, але ён прайграў выбары.

Каментары4

  • Барадзед
    10.08.2025
    Москали делают, что могут.
  • Имя
    10.08.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Woodoo Cult
    10.08.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася2

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы3

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

«Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам» выключылі з амерыканскіх санкцыйных спісаў

Мерц заявіў пра завяршэнне «эры безумоўнага трансатлантычнага сяброўства»4

У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць