Грамадства77

Калі заўтра вайна: украінка і беларуска з Бучы даюць парады, як падрыхтавацца

У верасні Расія і Беларусь ладзяць маштабныя сумесныя вучэнні. Апошнія такія вучэнні праходзілі ўзімку 2022 года, і пасля іх Расія напала на Украіну. Як паказала жыццё, вайна можа пачацца тады, калі здаецца неверагоднай. На ўсялякі выпадак, «Еўрарадыё» пагаварыла з людзьмі, якія перажылі яе пачатак і папрасіла даць парады па падрыхтоўцы.

Уцекачы на платформе Львоўскага чыгуначнага вакзала чакаюць цягніка ў Польшчу, люты 2022 года. Фота: Pavlo Palamarchuk / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Запраўце машыну і пакладзіце ў сумку ўсё, што патрэбна вам для працы. Гэта асноўныя парады, якія дае ўкраінка Ганна Самойленка людзям, якія пераймаюцца праз магчымасць нападу Расіі на Літву і Польшчу.

Ганна ўжо двойчы эвакуявалася ад вайны. У чэрвені 2014 года яна з дзецьмі пераехала з Данецка ў Кіеў, а ў 2024-м вымушаная была рушыць далей, у Польшчу. Цяпер сям’я Ганны жыве ў Сувалках — гэта невялікі горад недалёка ад мяжы з Беларуссю.

Калі абмяркоўваюць магчымасць нападу Расіі на краіны Еўрасаюза, часцей за ўсё кажуць менавіта пра Сувалкі і так званы «сувалкскі калідор». Гэта палоска сушы, якая магла б звязаць Расію праз Беларусь з Калінінградам — і даць ёй наўпроставы выхад да Балтыйскага мора.

— Я не хвалююся, бо ўжо двойчы перажыла напад. Але дакладна веру, што калісьці вайна прыйдзе і ў Еўропу, — кажа нам Ганна. — Загадзя я б да вайны не рыхтавалася. Калі будзе — то будзе.

Пачалося. Валіза сабраная, кансервы гатовыя

Дома варта мець запас ежы і вады на два тыдні. Макароны — гэта добра, але калі сапраўды станецца вайна, дома можа не быць святла, каб тыя макароны зварыць. Таму лепей запасціся кансервамі і сухімі прадуктамі, якія можна есці без гатавання. Запасаў вады павінна хапаць на два тыдні (улічвайце, што вада вам можа спатрэбіцца таксама каб прынамсі проста пачысціць зубы).

Завядзіце валізку, у якой будуць ляжаць усе вашыя дакументы і дарагія вам рэчы, раіць Ганна Самойленка. 

— Якія рэчы для вас дарагія, вырашайце самі. Для мяне гэта грошы, дакументы, дзеці і кот. І ўсё. Гэта ўсё і закіну ў машыну і з’еду.

Але кідайце таксама ў машыну ўсё, што дапамагае вам зарабляць. Калі вы шыеце, вазьміце швейную машынку, калі манікюршчыца — апараты. Бо з дапамогай гэтых рэчаў вы зможаце зарабляць у любым горадзе, у які прыедзеце.

Не трэба браць шмат адзення. Ні курткі, ні лішняя пара джынсаў вам у дарозе не спатрэбяцца, у першым жа мірным горадзе гэтым падзеляцца валанцёры.

Выязджаем. Машына на хаду і запраўленая

Калі пачынаецца вайна, «Убер» не вызавеш. Кошты ўзляцяць і за магчымасць даехаць у бяспечнае месца з вас возьмуць неверагодную суму. Таму лепей разумець, як вы будзеце выязджаць з горада, калі «нешта здарыцца».

У Ганны дзве машыны. Яе старэйшай дачцэ 17 гадоў, і як толькі споўніцца 18, яна пойдзе вучыцца ў аўташколу.

— Я ёй нядаўна сказала: слухай, напэўна, ужо ў верасні або кастрычніку ідзі вучыся на правы, бо калі прыйдзецца выязджаць, трэба, каб мы маглі на дзвюх машынах ехаць, бо ўсю сям’ю і рэчы трэба будзе неяк загрузіць. Я з машынай адчуваю сябе вольнай, якая б яна ні была.

І адназначна трэба заўсёды мець поўны бак паліва, каб можна было выехаць куды заўгодна. Не кажу, што трэба каністру трымаць у гаражы, але трэба, каб машына была запраўленая.

Але куды на ёй ехаць?

— Я раю ехаць як найдалей. Здаецца, цяпер самае бяспечнае месца — гэта Захад Еўропы. Шмат палякаў цяпер купляюць сабе кватэры ў Іспаніі, той жа горад Алікантэ ўжо амаль польскі. Варта вывучыць англійскую мову. Як будзеце яе ведаць, у Еўропе дасцё рады.

У які горад ехаць — буйны ці малы — залежыць ад таго, што чалавек умее. Калі працаваў на заводзе, лепей ехаць у райцэнтр, бо ў вялікіх гарадах заводаў няма, раіць Ганна. Калі няма адукацыі, прафесіі і ведання мовы, таксама лепей накіравацца ў невялікі горад, там менш выдаткаў, і канкурэнцыя таксама ніжэйшая, прасцей знайсці працу.

А яшчэ пажадана мець з сабой запас наяўных грошай, падсумоўвае Ганна.

 «Парады акрамя як БЕГЧЫ ЯК МОЖНА ДАЛЕЙ у мяне няма»

Беларускую валанцёрку Карыну Пацёмкіну вайна заспела ва украінскай Бучы. 

Цяпер дзяўчына жыве ў Польшчы. Мы папрасілі яе даць парады, як падрыхтавацца да экстрэмальнай сітуацыі.

— Я б раіла па магчымасці трымацца ад вайны падалей. Пакінуць зону, дзе вядуцца баі. Сур’ёзна. Не сядзець і не чакаць што праз два дні ўсё скончыцца і будзе, як раней. Не будзе.

Праз тыдзень ежа знікне з усіх крамаў. У лепшым выпадку яе раздадуць, у горшым (часцей, традыцыйным) — паб’юць вітрыны і забяруць усё роўна.

Калі знікне сувязь, а яна знікне адразу амаль, людзі не будуць ведаць нічога. Ні дзе бяспечна, ні дзе можна сустрэць смерць. Пачнецца хаос, паніка і купа нелагічных рашэнняў пайсці туды няведама куды і сустрэць няведама каго.

На дарозе ў Барадзянцы расстрэльвалі сем’і, якія спрабавалі выехаць. У Бучы расстрэльвалі людзей у падвалах. У Ірпені лупілі танкамі па жылых дамах, хоць людзі і маскіраваліся, не запальвалі нават свечкі ўвечары.

Не крыўдзіцеся на мяне, калі ласка, але ў мяне парады, акрамя як БЕГЧЫ ЯК МОЖНА ДАЛЕЙ, няма. На вайне няма гарантый.

Чым менш панікі на вайне — тым большы шанец выжыць. Страх забівае розум. Не дай Бог людзям у Польшчы ці ў Літве, ці ў Эстоніі, ці яшчэ дзе сутыкнуцца з вайной. Гэта горшае, што можа адбыцца з чалавекам. Бо чалавекам ранейшым ён адтуль не выйдзе.

Каментары7

  • ***
    10.08.2025
    Если в городе революция, война, беспорядки
    **й куда я уе*у с этой грядки
    Засяду на квартире, курану, прикину что к чему
    Взвешу все за, взвешу все против и неспеша начну
  • Васіль
    10.08.2025
    Карысныя, хай і недастатковыя парады. Нажаль, беларускія дэмсілы не займаюцца падрыхтоўкай беларусаў да выжывання пад час вайны, хоць назапашыўся вялічэзны ўкраінскі досвед. Няма інструкцый, як паводзіць сабе ў выпадку пралета дронаў, пра правіла трох сценаў, як навучыць дзетак і што рабіць ў выпадку пачатку вайны. Не хочацца распальваць панікі? Між тым вайна знаходзіцца на ганку Беларусі і выпадку пашырэння канфлікта Беларусь непазбежна будзе наступнай.
  • политзек
    10.08.2025
    Ппц.. о чем она думает? бежать от войны, и поселиться в точке на огромной карте с МАКСИМАЛЬНЫМИ шансами на военные действия!!!
    а потом будет жаловаться, что куда не беги, война её преследует.. ну да.. конечно.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»12

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў расказаў, як займеў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна20

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»12

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць