Грамадства44

Стала вядома, калі ў Мінску перастане смярдзець

Непрыемны пах ад Мінскай ачышчальнай станцыі, на які летам скардзіліся жыхары, павінен знікнуць у найбліжэйшы час. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар «Будтрэста № 4» Анатоль Вядзёрчык у эфіры тэлеканала СТБ.

Фота: «Мінск-Навіны»

Паводле слоў Анатоля Вядзёрчыка, рэканструкцыя станцыі ідзе ў пяць этапаў. Першую чаргу плануюць завяршыць ужо сёлета. Пасля яе запуску будзе арганізаваны збор газаў, што выдзяляюцца падчас працы аб’екта, і праблема з пахам павінна знікнуць.

Першая чарга тычыцца збудаванняў механічнай ачысткі, другая — біялагічнай. Абедзве знаходзяцца ў працы. Завяршыць першы этап хочуць у 2025 годзе, а ў пачатку наступнага года правядуць пусканаладачныя работы.

Калі ўсе пяць этапаў будуць зробленыя, адкіды пачнуць збіраць і спальваць, што значна скароціць шкодныя выкіды і аб’ём смецця. Цалкам завяршыць рэканструкцыю плануюць у 2028 годзе.

Каментары4

  • Жвір
    09.08.2025
    Пра які сьмярдзеж гаворка ? У мяне не раёне нічым не сьмярдзіць.
  • Сірожа
    09.08.2025
    Казалі ж, што ўсё добра, нічога не смярдзіць, а калі і смярдзіць, то ў межах нормы
  • Праўда
    10.08.2025
    Смурод спыніцца, калі скончыцца дыктатура, запануе свабода, й будуць паважаць беларускі народ і беларускую мову, культуру й гісторыю.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея5

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць беларускіх гандбалістаў збіраліся згуляць на клубным чэмпіянаце свету за каманду з ЗША. Але ўсё сарвалася4

Асабістая машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Беларусы ўжо гатовыя скінуцца на рамонт, але з агаворкай7

Спявачка Лаліта на канцэрце мацюкнулася проста ў мікрафон, калі прыляцелі ўкраінскія дроны ВІДЭА8

Трамп не паведамляў Літве пра намер заключыць з Лукашэнкам пагадненне па ўгнаеннях18

Сахашчык пра арышт Зары і групы афіцэраў: «Для мяне было вельмі дзіўна, што ён апынуўся ў Беларусі»10

Стала вядома, з чыім партрэтам на папцы Святлана Ціханоўская будзе на Генасамблеі ААН11

Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму29

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме2

Зніклі ТГ-каналы гродзенскіх уладаў. Адказнасць узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея5

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць