Грамадства4848

МУС публікуе ВІДЭАпрабачэнні — адзін хлопец фоткаў аўтазак, другі намаляваў графіці 3%

Практычна штодня фіксуюцца факты размяшчэння ў грамадскіх месцах розных надпісаў, МУС нагадала пра адказнасць за падобныя дзеянні, а таксама апублікавала відэа з прабачэннямі людзей, якіх злавілі і пакаралі за гэта.

«Міжволі задаешся пытаннем: чаму, калі пашкодзяць асабістую маёмасць, няхай гэта будзе падрапаная машына або паламаны плот, пацярпелы з заявай спяшаецца ў міліцыю, а калі наносіцца шкода, па сутнасці, нашай агульнай маёмасці, усе ці амаль усе праходзяць міма?» — здзіўляецца міністэрства.

Так, на днях у Чэрвеньскі РАУС звярнуліся прадстаўнікі Лядзенскага сельскага выканкама. Яны паведамілі, што на дарожным знаку і прыпынку грамадскага транспарту фарбай нанесеныя розныя надпісы, а на вуліцах аграгарадка раскіданыя ўлёткі.

Неўзабаве супрацоўнікі міліцыі выйшлі на след меркаванага парушальніка — 18-гадовага мясцовага жыхара. Малады чалавек цалкам прызнаўся ў зробленым і раскаяўся. У распаўсюдзе ўлётак яму дапамагаў 56-гадовы бацька.

Сына і бацьку аштрафавалі на 675 і 540 рублёў. Акрамя таго, за наўмыснае пашкоджанне дарожнага знака і аўтобуснага прыпынку мужчына аштрафаваны на 1080 рублёў. У выніку агульная сума штрафаў для сям'і склала 2295 рублёў..

А ў Маладзечне 3 ліпеня супрацоўнікі міліцыі падышлі да 32-гадовага мясцовага жыхара, які падазраваўся ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, і зрабілі заўвагу. Мужчына здымаў тое, што адбываецца, на тэлефон і «аказаў непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі». Жыхар Маладзечна таксама прызнаў віну і папрасіў прабачэння за свае дзеянні. Яго аштрафавалі на 270 рублёў.

У Маладзечне хлопца аштрафавалі за тое, што сфоткаў аўтазак

Мужчыну на відэа завуць Аляксандр Новік.

«РГ» звязалася з Аляксандрам, каб той пракаментаваў відэазапіс.

— Не бачыў гэта відэа. Мяне не прымушалі, але памятаю, як здымалі. Здымаў чалавек, які быў у цывільным. Ён сказаў, што запісвае відэа на ўсялякі выпадак, калі я яшчэ раз што-небудзь такое зраблю. Не казалі, што гэта відэа будзе ў інтэрнэце.

Каментары48

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →