Улада7575

Лукашэнка: У новай Канстытуцыі трэба прапісаць, што прэзідэнтам можна стаць толькі пасля службы ў войску

Служба ў арміі павінна стаць абавязковым патрабаваннем для жадаючых заняць пасаду прэзідэнта, гэтую норму можна прапісаць у новай Канстытуцыі. Такую прапанову агучыў Лукашэнка падчас наведвання 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, перадае БелТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер ідзе праца над новым законам аб дзяржаўнай службе. «Мы хочам дзяржаўных службоўцаў давесці да ўзроўню вайскоўцаў. А чым дзяржслужба адрозніваецца? Часам яна нават важнейшая. Яны ж хочуць камандаваць арміяй, таму дзяржслужба павінна быць адпаведная», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Не менш сур'ёзныя патрабаванні, лічыць кіраўнік дзяржавы, павінны прад'яўляцца і да пасады прэзідэнта. Ён прапанаваў, каб у новай Канстытуцыі было прапісана яшчэ адно патрабаванне да тых, хто збіраецца заняць найвышэйшую дзяржаўную пасаду: прэзідэнтам можа быць толькі грамадзянін Беларусі, які адслужыў у войску.

«Які ён галоўнакамандуючы, калі не ведае, што такое армія. Будзе рот разявіўшы хадзіць, ты яму локшыны на вушы навесіш, скажаш СВД, а ён падумае, што танк, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Не служыў у войску, значыць, цябе там быць не павінна».

Каментары75

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

Трансгендарная дачка Ілана Маска адказала на яго гучныя заявы12

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →