Выбары-20205555

70 тысяч чалавек выйшлі на мітынг у падтрымку Ціханоўскай у Мінску 

Фота Змітра Карпава

Праваабаронцы лічылі ўдзельнікаў па галавах. З 17:30 да 20:30 на мітынг у парк Дружбы Народаў праз турнікеты прыйшло не менш за 63 000 чалавек. Яшчэ некалькі тысяч слухалі прамовы з-за агароджы. Гэта ўдвая больш, чым сабралася на Плошчы ў 2010 годзе. Гэта робіць мітынг 30 ліпеня найбольшым у Беларусі ад 1991 года.

Пікавая колькасць удзельнікаў была падчас выступлення Святланы Ціханоўскай.

Ціханоўская набралася досведу і ператварылася ў сапраўднага яскравага трыбуна. Мітынг завяршыўся выкананнем песні «Стены» («Муры»). Пад канец людзі запалілі ліхтарыкі на тэлефонах. 

На канцэрце, акрамя Ціханоўскай, Калеснікавай і Цапкала, выступілі: жонка зняволенага Паўла Севярынца Вольга, блогерка-спявачка Лера Яскевіч, удзельнікі «Еўрабачання» Litesound, вядучы Артэміс Ахпаш, які сышоў з дзяржаўнага тэлебачання,:B:N: — гэта класіка андэграўнднага беларускамоўнага року.

Падтрымаць Ціханоўскую прышлі таксама PyLai, Loudscage, Alexander Kiss, Сяргей Kosmas, Павел Касцевіч.

30 ліпеня дзяржсакратар Рады бяспекі Андрэй Раўкоў заявіў пра пагрозу правакацый з боку расійскіх баевікоў. Ціханоўская ў сваю чаргу сказала, што ўсе запланаваныя мерапрыемствы яе штаба будуць праходзіць у планавым рэжыме. Аднак будуць узмоцненыя меры бяспекі. У прыватнасці, вакол зоны канцэрта стаяць рамкі з металашукальнікамі.

Як праходзіў мітынг-канцэрт — сачыце ў нашым анлайне. Карэспандэнты «Нашай Нівы» будуць на месцы падзей ад пачатку да канца.

___________________________

22:31 Дзякуй, што заставаліся з намі!

22:30

22:28

22:24

22:21

22:20 Аўтамабілісты вынайшлі сігнальны эквівалент «Жыве Беларусь»: два доўгія сігналы і тры кароткія.

22:19

22:11 Нагадаем, у наступныя дні Ціханоўская са сваім штабам паедзе ў турнэ па заходняй Беларусі: Смаргонь, Маладзечна, Ліда, Гродна, Брэст, Ваўкавыск, Слонім, Баранавічы.

22:08 На Сурганава натоўпы людзей, сігналяць машыны, людзі стыхійна адказваюць апладысментамі. З прылеглых стаянак немагчыма выехаць, у машынах гучыць Цой і «Муры».

22:04 Мітынг скончыўся, усе разыходзяцца. Людзі запалілі ліхтарыкі на тэлефонах і праспявалі «Стены».

22:01

21:54

100 гадоў таму Янка Купала сфармуляваў нашу мару — звацца народам, кажа Цапкала, а нас да гэтага часу наша ўлада называе «народцам».

«Паважаны прэзідэнт, мы далі вам 26 гадоў, каб наш народ жыў лепш і багацей, але вы з гэтым не справіліся. А цяпер мы хочам пераменаў!» — сказала Цапкала.

21:49

21:21 Калі Ціханоўская скончыла прамову, некаторыя людзі сышлі, аднак асноўная маса людзей засталася на мітынгу.

21:12 Цапкала шмат выказваецца на сямейную тэматыку. Кажа, што ўлада не паважае людзей, называе іх «кнырамі, свінаматкамі». Абвінаваціла ўлады ў цкаванні дзяцей. Вераніка Цапкала сказала, што ўлады пачалі збіраць у школе інфармацыю пра дзяцей і яе як маці.

21:05 Пазней на арэну выйшла Вераніка Цапкала. Яна пачала вельмі эмацыйную прамову пра лёс яе маці. Цапкала, ледзь стрымліваючы слёзы, расказвала, як супраць яе маці, хворай на рак, сфальсіфікавалі справу. Яна абвінаваціла ў гэтым кіраўніцтва краіны. Яна расказала шчымлівую гісторыю, як яе хворую маці пасля хіміятэрапіі прывязалі да батарэі падчас сустрэчы з дачкой.

«Мы з сястрой прасілі пусціць нас да маці, доўга ўгаворвалі кожны дзень. Але калі нас пусцілі — палова маёй душы памерла там. 20 гадоў я бачу перад сабой гэтую карціну, як мая маці ляжыць на падлозе, прыкаваная да батарэі хворай рукой», — кажа са слязамі Цапкала.

20:44 «Я магу ўсё змяніць!» — заводзіць натоўп Калеснікава.

Калеснікава расказала пра свае матывы ўдзелу ў гэтай палітычнай кампаніі.

— Калі Віктар Дзмітрыевіч сказаў, што хоча стаць прэзідэнтам, я зразумела, што менавіта пра такога прэзідэнта я марыла ўсё жыццё. Я памятаю дзень, калі зразумела, што кампанія мяняецца. Вы закідалі нас сваімі лайкамі, каментарамі, сваёй бязмежнай любоўю. Мы бачылі падтрымку велізарнай колькасці людзей.

20:41 Праваабаронцы паведамляюць пра 34 тысячы ўдзельнікаў на 20:30.

20:38

20:36 Далей слова ўзяла Марыя Калеснікава.

«Шчаслівая быць на гэтым месцы, шчаслівая бачыць вас», — кажа яна.

20:34 »Толькі разам мы можам пабудаваць краіну для жыцця», — завяршыла прамову Ціханоўская.

Відавочна, што Ціханоўская набралася досведу і ператварылася ў сапраўднага трыбуна.

20:31 Ціханоўская заклікала людзей прыходзіць на выбары толькі 9 жніўня, не галасаваць датэрмінова. Яна паабяцала зрабіць 3 рэчы: 1. вызваліць палітычных і эканамічных вязняў; 2. правесці рэферэндум па вяртанні Канстытуцыі-1994; 3. правесці новыя сумленныя прэзідэнцкія выбары.

20:30

20:28 »Света, Света!» — скандзіруе шматтысячны натоўп.

20:24 Ціханоўская выказалася пра гісторыю з расійскімі баевікамі. Яна мяркуе, што ўлады імкнуцца прывязаць гэтую гісторыю на Ціханоўскіх.

«Вы ламаеце лёс чалавека, не аднаго чалавека, а ўсіх палітзняволеных і іх сямей», — кажа Ціханоўская.

Людзі крычаць: «Свабоду!»

«З гэтымі баевікамі трэба разбірацца асобна. А выбары хай праходзяць па законе», — кажа Ціханоўская.

— Я толькі ў страшным сне магла ўявіць, да каго яны гэтых баевікоў могуць прывязаць. Яны кажуць пра нейкую рэвалюцыю. Божа мой, якая рэвалюцыя? Людзі, мы ж проста хочам мірных пераменаў, — сказала кандыдат.

— Я апынулася ў палітыцы не дзеля ўлады, а дзеля справядлівасці. Мы аб'ядналі каманды дзеля агульнай мэты — будаваць новую Беларусь. Але мы не справімся без вас. Прыходзьце на выбары толькі 9 жніўня і галасуйце за мяне, Святлану Ціханоўскую.

20:21 Ціханоўская сказала, што ідзе ў прэзідэнты дзеля свайго мужа і беларусаў. Распавяла, як пазнаёмілася з Сяргеем, калі была студэнткай чацвёртага курса.

— Хачу сказаць, што мой муж расплюшчыў людзям вочы і даў надзею на перамены. Ён ужо два месяцы ў СІЗА.

Людзі скандуюць: «Свабоду!»

20:19 Карэспандэнт НН перадае з места, што колькасць людзей ацаніць немагчыма, такой колькасці ў Мінску ніколі не збіралася. Людзі працягваюць падыходзіць, чэргі стаяць на ўсіх прапускных пунктах.

20:14

20:13 Ціханоўская пачала выступаць па-беларуску.

20:01 Выступіла жонка палітвязня Марына Адамовіч. Натоўп вітае яе: «Свабоду!» і «Жыве Беларусь!». Ціханоўская разам з паплечніцамі пакуль што стаіць у заторы.

19:52 Мора людзей. Запаркавацца немагчыма за 2 км, працягваюцца патокі людзей.

19:43 Нягледзячы на праблемы з інтэрнэтам — трымайце новую порцыю фотаздымкаў.

19:40 Выступіла жонка Паўла Севярынца — Вольга. Яна заклікала падтрымаць палітвязняў і напісаць ім лісты.

19:35 Ціханоўская ў стрыме па дарозе на мітынг прызналася, што вельмі хвалюецца. Хвалюецца, каб нічога кепскага не здарылася сёння ў сувязі з апошнімі затрыманнямі. Яна паведаміла, што заўтра яны аднаўляюць паездкі па Беларусі, у плане яшчэ 9 гарадоў.

19:33

19:32 На сцэне выступіла дзяўчына Эдуарда Бабарыкі Аляксандра Зверава.

— Я вельмі стамілася баяцца, але я перакананая, што казаць праўду трэба, — сказала Аляксандра.

19:27

19:22

19:18 Выступіў бацька палітвязня Дзмітрыя Фурманава, наступная мае быць Вольга Севярынец.

19:14 Праваабаронцы налічылі больш за 25 тысяч удзельнікаў на 19:00. Людзі працягваюць падыходзіць. Такім чынам, Святлана Ціханоўская ўжо пабіла рэкорд папярэдніх мітынгаў.

19:05 Ціханоўская пакуль што ў машыне трэніруецца з прамовай. Прынамсі, частка прамовы будзе па-беларуску. У машыне Ціханоўская разам з камандай слухаюць «Разбуры турмы муры».

19:00 Паводле Tut.by, каля 19-й гадзіны на мітынгу сабралася 7-10 тысяч чалавек. Сама Ціханоўская толькі што раздрукавала сваю прамову.

18:57

18:52 Шматлюдныя патокі працягваюць ісці на плошчу Бангалор, нягледзячы на тое, што мітынг ужо пачаўся.

18:46 Тым часам пачаўся стрым на канале «Краіна для жыцця», на якім можна пабачыць працу штаба перад выступленнем Ціханоўскай.

18:44

18:43 Перад прысутнымі выступіў драматург і сцэнарыст Андрэй Курэйчык. Ён параўнаў Ціханоўскага з Лансэлотам. А Ціханоўскую — з другім рыцарам, які кінуў выклік цмоку.

18:39 Карэспандэнты «Нашай Нівы» будуць выходзіць з зоны мітынгу, перадаваць інфармацыю і вяртацца — вельмі спецыфічная сёння форма працы ў сувязі з перагрузкай інтэрнэту.

18:33 А шостай гадзіне пачаўся канцэрт, як і планавалася па праграме. Карэспандэнты «Нашай Нівы» перадаюць пра шматтысячныя чэргі да ўваходаў на пляцоўку з усіх бакоў. Варта адзначаць, што ад колькасці людзей на пляцоўцы не працуе інтэрнэт, таму і тэкставая інфармацыя, і фота будуць даходзіць са спазненнем. Відэастрымы з месца падзей пакуль што не працуюць.

18:26

18:05 Вылучаная пляцоўка перад сцэнай запоўненая людзьмі на 70%, гараджане ўсё яшчэ падыходзяць. Але прастора па-за вылучанай пляцоўкай яшчэ не запоўнена.

18:03

18:01 Карэспандэнтка «Нашай Нівы» сустрэла людзей, у якіх на рынгтоне стаіць песня «Муры». Песня польскага барда Яцэка Качмарскага часоў «Салідарнасці» стала адным з сімвалаў палітычнага лета-2020 у Беларусі.

17:57 У найбліжэйшых вуліцах, у раёне правядзення мітынгу, пачалі ўзнікаць дарожныя заторы.

17:43 Карэспандэнт «Нашай Нівы» паведамляе аб праблемах з інтэрнэтам у раёне правядзення мітынгу.

17:41 Патокі людзей ужо такія вялікія, што яны не паспяваюць прайсці пешаходныя пераходы каля месца мітынгу на зялёнае святло — у працу ўключыліся рэгуліроўшчыкі. 

17:38 Нагадаем, сёння таксама на БТ паказалі дэбаты некалькіх кандыдатаў у прэзідэнты. Аляксандр Лукашэнка і Святлана Ціханоўская адмовіліся ў іх удзельнічаць. Аднак пазней Ціханоўская запісала відэаролік, у якім паклікала Лукашэнку сустрэцца на дэбатах сам-насам у жывым эфіры.

17:35 Некалькі сотняў чалавек стаяць нават недаходзячы да Бангалор у раёна Макдональдса. Людзі ідуць цэлымі калонамі ад метро.

17:30 Каля сцэны арганізатары зрабілі лавачкі для пенсіянераў, людзей з інваліднасцю і людзей з дзецьмі. Сабраліся ўжо некалькі соцень чалавек.

17:22 Першыя людзі пачалі падыходзіць яшчэ за гадзіну да пачатку мерапрыемства. Ля метро людзі ўжо навязваюць сабе на рукі белыя стужкі і ідуць у бок Бангалор.

Каментары55

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Галоўнае
Усе навіны →