Грамадства44

У Гродне масавы марш скончыўся жорсткімі затрыманнямі

У Гродне на Марш герояў прыйшло 3—5 тысяч чалавек. Пратэст скончыўся жорсткімі затрыманнямі, піша Свабода.

Пратэстоўцы зь бел-чырвона-белымі сьцягамі сабраліся на Савецкай вуліцы каля моладзевага цэнтрe «Гродна» каля 14:00. Яны сталі ў вялікае кола і скандавалі: «Верым, можам, пераможам», «Жыве Беларусь», «Гэта наш горад», «Горадня, выходзь». Некаторыя прыйшлі на марш з сабачкамі, кветкамі, плякатамі, у адзеньні белага і чырвонага колераў.

Адтуль калёна рушыла ў бок вуліцы Горкага празь Вялікую Траецкую вуліцу. На яе чале ішлі людзі ў працоўнай форме прадпрыемства «Хімвалакно», мужчына з абразом Маці Божай. Аўтамабілі спыніліся і прапускалі пратэстоўцаў, пакуль тыя пераходзілі праз дарогу. Аўтамабільны рух на Вялікай Траецкай на пэўны час спыніўся. Кіроўцы сыгналілі пратэстоўцам, у тым ліку з машын хуткай дапамогі.

Калёна дайшла да Грандзіцкага рынку, яе галава перайшла праз дарогу і павярнулася ісьці ў цэнтар. Да стадыёну «Нёман» пад’ехалі аўтазакі. Каб у іх ня трапіць, дэманстранты перабеглі на другі бок вуліцы.

Урэшце аўтазакі пад’ехалі да абодвух бакоў вуліцы Горкага. Выйшла каля сотні амапаўцаў, міліцыянтаў, вайсковых спэцназаўцаў, многія ў шлемах, са зброяй, якая страляе гумовымі кулямі. У пэўны момант выйшла калёна вайскоўцаў і, рытмічна б’ючы ў шчыты, пайшла ў бок пратэстоўцаў.

Спачатку затрымлівалі людзей у хвасьце калёны. Калі тыя сышлі ў двары, іх жорстка выхоплівалі адтуль. Паводле інфармацыі Андрэя Мялешкі, затрымалі не менш за 102 чалавекі, дакладная лічба невядомая.

Затрыманых павезьлі ў Ленінскі РАУС. Да райаддзелу міліцыі ў гэты час прыяжджала хуткая дапамога. Блізкія затрыманых расказалі, што чулі, як тыя ў будынку РАУС сьпявалі і спрачаліся зь міліцыянтамі.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

Анархісту ў Расіі далі 16 гадоў за падпал ваенкамата. Ён збег у Бішкек, яго злавілі і дэпартавалі

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі11

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»13

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу1

«Шыкоўны рэстаран №1». Як выглядае абноўленая сталовая гарвыканкама ў Брэсце5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць