Усяго патроху

Lego распрацавала друкарскую машынку з 2 тысяч дэталяў. Там нават рухаюцца клавішы

Зараз мала дзе можна знайсці сапраўдную друкарскую машынку. Але кампанія Lego вырашыла акунуцца ў настальгію і стварыла мадэль гэтага апарата з 2079 дэталяў. Машынка атрымалася настолькі праўдападобнай, што ў ёй рухаюцца карэтка і клавішы.

Мэтавая аўдыторыя новага набору канструктара — дарослыя, а створаны ён па задумцы брытанскага фаната Lego Стыва Гінэса. Гінэс прадставіў сваю ідэю на спецыяльнай платформе кампаніі і атрымаў больш за дзесяць тысяч галасоў у сваю падтрымку. Перамога ў спаборніцтве з іншымі аўтарамі канцэпцый для набораў дазволіць Гінэсу таксама атрымаць працэнт прыбытку ад продажу новага канструктара, піша CNN.

Набор LEGO капіруе стыль і функцыянал класічнай друкарскай машынкі. Ён уключае ў сябе літарны рычаг, які ўздымаецца кожны раз, калі карыстальнік націскае клавішу. Рычаг, у сваю чаргу, звязаны з карэткай, якая рухаецца падчас працэсу друку. У набор таксама ўваходзіць апорны валік, у які можна змясціць сапраўдную паперу.

lego.com

Аўтар набору сцвярджае, што спецыяльна набыў вінтажную друкарскую машынку, каб вывучыць яе будову і дамагчыся найлепшага дызайну для канструктара. Мэтай Гінэса было стварыць нешта максімальна непадобнае да таго, што раней выпускала Lego, каб паказаць, што з гэтага канструктара можна зрабіць усё што хочаш.

lego.com

Друкарская машынка ад Lego будзе каштаваць 199.99 даляраў. Яна стане даступная для ўсіх катэгорый пакупнікоў у ліпені.

Каментары

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Усе навіны →
Усе навіны

Узарвалі камандзіра палка расійскіх дэсантнікаў. Вайскоўцы гэтага палка забівалі жыхароў Бучы6

У Расонскім раёне мужчына паехаў на шашлыкі і занадта захапіўся алкаголем1

Беларускіх студэнтаў цэнтралізавана вазілі ў анексаваны Расіяй Крым4

Новы перформанс Кузьміча ў Парыжы: намаляваў вялікі палавы орган ВІДЭА54

Віншуем, цяпер вы еўрадэпутат. Вось што вас чакае і колькі вам будуць плаціць2

Украінскі Генштаб пацвердзіў паражэнне двух важных расійскіх вайсковых арсеналаў

Чаму ў Еўропе загінулі тысячы ластавак?

Інфармацыя пра закрыццё Comedy Club аказалася жартам4

«Ляжаў раздзеты ў машыне і пільнаваў мяне». Ганну Бонд пераследуе маньяк9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

Галоўнае
Усе навіны →