Пра гэта ён заявіў на нарадзе, прысвечанай папраўкам у Канстытуцыю
Паводле Лукашэнкі, абноўленая Канстытуцыя павінна ўлічваць нюансы, каб не дапусціць апанентаў да ўлады.
«Мы пасля мінулага года разумеем, што іх дапусціць да ўлады нельга. Таму што гэта не толькі нас ліквідуюць. Ладна б нас… знішчаць краіну! Таму Канстытуцыя новая павінна ўлічваць гэтыя нюансы. І гэта больш будзе тычыцца органаў улады, іх паўнамоцтваў, функцый», — паведамляе прэс-служба.
Лукашэнка хоча дазволіць Усебеларускаму народнаму сходу мяняць Канстытуцыю
Навошта Лукашэнку новая Канстытуцыя? Разбіраемся з экспертамі
Каментары