Здарэнні

Стала вядома, хто страляў у кадэбэшніка: 31-гадовы айцішнік Андрэй Зельцэр

Яго пазналі на відэа сябры. Мужчына працаваў вядучым аналітыкам службы падтрымкі EPAM Systems. 

Фота са старонкі Facebook Андрэя Зельцэра

Як распавялі суседзі, Андрэй жыў разам з жонкай у яе кватэры на Якубоўскага, 29. Гадавалі малога сына, вучня пачатковых класаў, яму 8 гадоў. Дзе знаходзіўся малы падчас страляніны, невядома.

У сюжэце АТН, які паказалі падчас «Панарамы», адзначылі, што жанчына, якая была побач з Андрэем Зельцэрам і здымала яго на відэа, — ягоная жонка. Пра яе пакуль нічога не вядома.

Сам Зельцэр скончыў каледж бізнэсу і права ў Мінску. Пасля працаваў у ЕРАМ. 

«Андрэй быў скрытны чалавек, праграмаваць асабліва не ўмеў, быў фрылансерам», — кажа пра яго калега. 

Вядома, што ён цікавіўся трыятлонам, а ў 2020 годзе ўдзельнічаў у спаборніцтвах.

Таксама 17 жніўня Зельцэр размясціў у інстаграме допіс з нацыянальным бела-чырвона-белым сцягам: «8-ы дзень барацьбы за лепшую будучыню для сваёй краіны. […] Больш за 7000 людзей затрымана, некалькі загінула, праваахоўныя органы сярод белага дня выкрадаюць людзей, нелегітымны прэзідэнт робіць выгляд, што нічога не адбываецца. Таварышы беларусы, як вашы дзяды перамаглі ў вайне? У іх таксама была боязнь выходзіць з дому? У іх таксама была боязнь адказаць фашыстам? Думаю, страх быў. Але яны неяк змагаліся са сваім страхам, іначай б мы цяпер хадзілі пад фашысцкімі знамёнамі. Чаго баіцеся цяпер?»

Пры гэтым Зельцэр мае два акаўнты ў Instagram. У адным з іх ёсць фотаздымкі стрэльбы. Не выключана, што ён страляў менавіта з яе.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант25

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант

Усе навіны →
Усе навіны

Візіт Вэнса ў Грэнландыю: віцэ-прэзідэнт ЗША распавёў пра пагрозы з боку Расіі і паабяцаў не ўжываць сілу1

У Мінску створаць першы атрад народнага апалчэння5

У Каардынацыйнай радзе новы спікер пасля знікнення Анжалікі Мельнікавай20

Больш за 1000 чалавек загінулі ў выніку землятрусу ў М'янме

У беларускай гімназіі ў Вільні з'явяцца дадатковыя месцы. Але заяўкі трэба пакідаць зараз2

«Ферментаваны напой, скарбніца прабіётыкаў». Захад з захапленнем адкрыў для сябе квас27

Анжаліка Мельнікава вылецела з Польшчы ў Вялікабрытанію11

Расіяне атакавалі беспілотнікамі Дняпро

У Баранавіцкім раёне знік 10-гадовы хлопчык

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант25

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць