Свет77

У якім горадзе Еўрасаюза на першым месцы беларускі бізнэс?

Гэты даволі буйны горад у Еўрасаюзе з'яўляецца адзіным, у якім найбуйнейшае прамысловае прадпрыемства створанае і функцыянуе пад кіраваннем беларускіх інвестараў. Гаворка пра другі па насельніцтве горад Латвіі Даўгаўпілс, піша thinktanks.pro.

Фота: yukongroup.eu

Другі год запар першае месца паводле аб'ёмаў выручкі ў Даўгаўпілсе займае вытворца прыцэлаў і іх кампанентаў, кампанія з беларускімі ўладальнікамі Pulsar Optics.

Зарэгістраваў кампанію ў 2020 годзе і пачынаў будаваць завод былы ўладальнік холдынгу Yukon Advanced Optics Worldwide, цяпер ужо нябожчык Аляксандр Альшэўскі. Цяпер Pulsar Optics валодаюць яго спадкаемцы — удава Алена Альшэўская і дочкі.

Завод у Даўгаўпілсе разглядаўся ў якасці дадатковай вытворчай пляцоўкі на тэрыторыі Еўрасаюза да магутнасцяў, якія тады дзейнічалі ў беларускай Лідзе, расійскім Смаленску і ў Кітаі. Але ў 2022‑2023 гадах Альшэўскія закрылі завод у Смаленску, спынілі вытворчасць у Лідзе (на яго працягваецца пошук пакупніка), і Pulsar Optics стаў галоўным вытворчым цэнтрам холдынгу.

Ужо па выніках 2021 года Кампанія Pulsar Optics увайшла ў топ-9 найбуйнейшых бізнэсаў Даўгаўпілса, зарабіўшы звыш 21,5 мільёнаў еўра. У 2022 годзе аб'ём выпуску на заводзе вырас у 2,4 разы, склаўшы 52,6 мільёна еўра. Pulsar Optics па выніках таго года быў 5‑м паводле памеру бізнэсам у Даўгаўпілсе.

У 2023 годзе кампанія Альшэўскіх прырасла яшчэ на 37% (да 72 мільёнаў еўра) і ўпершыню ўзначаліла спіс найбуйнейшых кампаній другога паводле велічыні горада Латвіі. Па выніках 2024 года Pulsar Optics ўтрымала першае месца, дадаўшы яшчэ 14% і дасягнуўшы аб'ёму вытворчасці і продажаў 82 мільёны еўра.

Кампанія Альшэўскіх зноў апярэдзіла іншыя буйныя бізнэсы Даўгаўпілса — Latvijas Maiznieks (вытворчасць хлеба), Intergaz (імпарцёр звадкаванага газу), Daugavpils reģionālā slimnīca (дзяржаўная паліклініка, найбуйнейшая ў Латгаліі) і Euro Energo Company (газатрэйдар).

За мінулы год колькасць супрацоўнікаў на заводзе Pulsar Optics вырасла з 259 да 334 чалавек. Паводле гэтага паказчыку ён уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых камерцыйных працадаўцаў Даўгаўпілса.

Прыкметна вырасла і значэнне Pulsar Optics для ўсёй латвійскай эканомікі. У 2022 годзе кампанія ўпершыню была ўключаная ў топ-501 найбуйнейшых кампаній гэтай краіны. Тады яна была 220-й. У 2023 годзе ў гэтым жа рэйтынгу Pulsar Optics паднялася на 144‑е месца, а ў мінулым была ўжо 109-й.

Дарэчы, акрамя бізнэсу Альшэўскіх у топ-501 па выніках 2024 года ўвайшлі яшчэ дзве кампаніі з беларускімі каранямі. Гэта прадавец камп'ютарнай тэхнікі ASBIS Baltics ( 276‑е месца) і фармдыстрыб'ютар LV System Service (293-е).

Каментары7

  • барадзед
    04.12.2025
    цікавая джынса
    а каму яны гэтыя прыцэлы прадаюць?
  • Тлумачэнне
    04.12.2025
    Па-руску гэты горад пішаца "Даугавпилс", і па-латышскі "Daugavpils", аднак у латышскай мове літара "V" пасля галосных прамаўляецца як беларуская "Ў", таму па таму як чалавек прамаўляе назву гэтага горада адразу можна зразумець рускамоўны ён, ці латыш, бо латышы прамаўляюць яго як на беларускі манер, толькі "G" цьвёрдае. І яшчэ, ў латышскай мове слова "Daugavpils" жаночага роду, гэта яна.
  • Месьцiч
    04.12.2025
    Па беларуску Даугава

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць