Літаратура134134

Святлана Курс — Алексіевіч: За рускую мову і літаратуру мы ўсе мусім плаціць крывёю

На творчай сустрэчы нобелеўская лаўрэатка выказалася ў абарону рускай мовы. Іншая вядомая пісьменніца Святлана Курс з ёй не пагадзілася.

Святлана Курс. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Пісьменніца Святлана Курс (псеўданім Ева Вежнавец) выступіла ў Варшаве ў Музеі сучаснага мастацтва. Там жа сёння праводзіла сустрэчу нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. Алексіевіч сярод іншага закранула пытанне рускай мовы — яна лічыць, што выкрэсліваць яе разам з рускай культурай было б няправільна. Святлана Курс мае іншае бачанне. Яе словы прыводзіць «Белсат».

«Я глыбока шаную спадарыню Святлану, бо абавязаная ёй мудрасцю, стойкасцю. Гэта прыклад для мяне. Яна — мая літаратурная патронка, але я не буду хаваць таго, што ў мяне зусім супрацьлеглае стаўленне да расейскай культуры і мовы. Я лічу, што яны не адбыліся. Яны маюць аднаго з паловай добрых пісьменнікаў. І за гэтых пісьменнікаў мы ўсе па перыметры мусім плаціць крывёю.

Гэты культурны праект не адбыўся. А мова — носьбіт нацыянальнага характару. Расейская мова і літаратура нясуць у сабе характар імперскасці і знішчэння ўсяго, што не расейскае. Мы ў Беларусі ведаем пра гэта вельмі добра. Пакуль гэта не зменіцца, я не жадаю нічога мець супольнага з імі.

Расея Богу яшчэ болей не выйшла, чым старасць. Пры гэтым я вельмі пільна сачу за Расеяй, за тэндэнцыямі, якія там ідуць. І не бачу там нічога здаровага. Здаровых людзей там, можа, кожны дзясяты. І іх я вельмі шкадую, бо яны чужыя ў сваім грамадстве і ў свеце, дзе на іх глядзяць як на немцаў пасля Другой сусветнай вайны.

Я пакрыўдзілася на расейцаў за тое, што яны зрабілі з намі і дагэтуль працягваюць рабіць. Сотні нацыяў, народнасцяў унутры Расеі яны нішчаць, адпраўляючы на вайну. Маё сэрца да канца жыцця будзе ў ценю, я не жадаю з імі мець нічога супольнага».

Святлана Курс паразважала таксама пра тое, як жыць разам прыхільнікам і праціўнікам Лукашэнкі.

«Працытую Сяргея Даўлатава, які сказаў: «Няма ў мяне да цябе антаганізму, нават да цябе, мудзіла». У мяне да ГУБАЗіКу востры антаганізм, а да ябацек няма, таму што нам з імі жыць, і мне здаецца, не будзе вялікіх праблемаў, бо вінаватыя не простыя людзі. А хто вінаваты — мы ведаем».

Каментары134

  • Gorliwy Litwin
    30.11.2025
    Маю такое сама стаўленне да Расіі і рускай культуры. Да вайны яшчэ былі ілюзіі, а цяпер бачна што яны там на 90% людажэры, і гэта не паправіцца без нейкай вялікай катастрофы і пакаяння, а гэта можа значыць што ніколі.

    "І не бачу там нічога здаровага. Здаровых людзей там, можа, кожны дзясяты. І іх я вельмі шкадую, бо яны чужыя ў сваім грамадстве і ў свеце, дзе на іх глядзяць як на немцаў пасля Другой сусветнай вайны"

    Я то пагаджуся але ж і з Белай Руссю сітуацыя шмат у чым падобная да Вялікай. Ну можа аслаблены але той самы вірус. З якім садызмам Красаўцы катуюць і выцясняюць за мяжу ўсіх хоць трошкі нязгодных! А іх каля 200,000 і гэта без сем'яў. А ў мянтоўскія школы стаяць чэргі па лёгкі і смачны хлеб. Дык дзе тут прынцыповая адрознасць Белай Русі ад братняй фіялетавай? Немагчыма яе даказаць пакуль ад братняй не адарвацца і з векавечнымі рускімі парадкамі і ментальнасцю не парваць. А ці будзе так калі? Праз колькі гадоў?
  • Мудрасць
    30.11.2025
    Абавязаная за якую мудрасць? За тую, што карона ўзнікла ад вышак 5g? Ці за прыніжальныя выказванні пра беларускую літаратуру? Як вы надакучылы, дробнапісацелі з вашай "мудрасцю" і лізаннем гэтай "мудрасці"!
  • Канстытуцыя
    30.11.2025
    “ У мяне да ГУБАЗіКу востры антаганізм, а да ябацек няма, таму што нам з імі жыць, і мне здаецца, не будзе вялікіх праблемаў, бо вінаватыя не простыя людзі.”

    Артыкул 2:
    “ Адзінай крыніцай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца народ.”

    Ці з’яўляюцца “простыя людзі” народам Беларусі? Ці іхная “простасць” надала ім індульгенцыю ад ўсялякай адкаўнасці?

    Адкуль увогуле гэтая канцэпцыя “простых людзей”? Ці не ад усходняй імперыі і яе прыгонных?

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць