Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»3838

Хай хоць свінні зажывуць па-еўрапейску!

Лукашэнка абвясціў перабудову. Пакуль што ў свінагадоўлі. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Лукашэнка абвясціў перабудову і нават рэвалюцыю ў свінагадоўлі. Пра гэта заяўлена 7 жніўня ў Ляхавіцкім раёне.

«У свінагадоўлі з вашай гаспадаркі пачынаецца рэвалюцыя. Мы выбралі галандскія і дацкія тэхналогіі ў якасці ўзору, паводле якога будзем перабудоўваць усю свінагадоўлю Беларусі», — паведаміў галоўны начальнік дырэктарцы аграпрадпрыемства «Белдан».

Таксама абяцана, што да 1 студзеня 2010 года цалкам на еўрапейскія нормы выйдзе будаўнічая галіна. Карацей, «з 2011 года, я упэўнены, мы будзем жыць, як у Еўропе, падцягнуўшы і іншыя напрамкі».

Няцяжка здагадацца, што гаворка ідзе выключна пра галіны эканомікі. Тут кіраўніцтва краіны відавочна саспела да высновы, што «вось узор... нічога прыдумляць не трэба, мы ўжо бяром гатовыя тэхналогіі. Сёння іх трэба выцягваць з Еўропы».

Заўважце: калі датычна замежнай палітыкі нядаўна абвешчана, што мы, маўляў, не будзем рабіць выбар між Расіяй і ЕС, то ў галіне тэхналогій альтэрнатывы няма.

У свінагадоўлі, як бачым, загадана без роздуму браць галандскія і дацкія ўзоры. Будаўнікі таксама мусяць арыентавацца на заходнія стандарты.

Наверсе выдатна разумеюць, што Расія нас не мадэрнізуе. З ёй застаецца хіба ваяваць за рынак збыту пераважна састарэлага тавару.

Што ж, настрой на гаспадарчую мадэрнізацыю, калі адкідаецца ўсялякая ідэалагічная лухта, можна толькі вітаць.

Але згадваецца нядаўні выступ Лукашэнкі перад кіраўнікамі дыпмісій, калі ён імпэтна даводзіў, наколькі шкодна ўкараняць у нас заходнія ўзоры дэмакратыі. Маўляў, «важная ды патрэбная не вонкавая “дэмакратычная” абалонка. І тым болей не прывезеная і не накінутая звонку. Такая спехам прывітая дэмакратыя няўстойлівая…». Яшчэ болей, «такія “мічурынскія” практыкаванні робяць цяжкапапраўную шкоду краіне, эканоміцы і, у рэшце рэшт, народу».

Карацей, у свінагадоўлі тэхналогіі краін ЕС — самае тое, а вось у палітыцы — горай за свіны грып.

Мо хто патлумачыць уцямна: чаму тутэйшым свінням еўрастандарты пасуюць, а вось тутэйшаму люду — шкодныя?

Калі ж сур'ёзна, то вялікае пытанне, наколькі запрацуюць тыя супер-пупертэхналогіі, калі вёска спілася, а начальства ведае толькі мацюкі ды пугу.

Каментары38

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

Як выглядае новая форма інспектараў ДАІ ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →