Свет

Еўрапейскія краіны рыхтуюццца да магчымага прыёму бежанцаў з Украіны

Гэтымі днямі ўрады адразу некалькіх краін Еўразвязу выказалі гатоўнасць у выпадку чаго прымаць бежанцаў з Украіны і забяспечваць ім належныя ўмовы. Сваю думку адносна гэтага пытання выказалі высокія чыноўнікі Латвіі, Польшчы і Літвы.

Фота: Route55 / depositphotos.com

Улады Латвіі рыхтуюць умовы да магчымага прыняцця ўцекачоў з Украіны. Пра гэта заявіла міністарка ўнутраных спраў Латвіі Марыя Голубева, піша rus.lsm.lv. Яна падкрэсліла, што цяпер не варта зацыклівацца на колькасці людзей, якую Латвія можа прыняць. Аднак палітык лічыць, што павінна быць зразумела, дзе і як размясціць да 10 тысяч чалавек.

«У Латвіі ёсць план на выпадак, калі ў нашу краіну пойдзе вялікі наплыў уцекачоў. Гэты план існуе некаторы час, але цяпер важна разумець, што ва Украіне ёсць канкрэтныя абставіны. Па-першае, у яе ёсць бязвізавы рэжым з Еўрапейскім саюзам. Па-другое, наш народ справядліва падтрымлівае імкненне Украіны да ўмацавання незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці сваёй краіны. Гэта азначае, што будзе разумець неабходнасць прыняць частку ўкраінскіх уцекачоў, калі, крый Божа, пачнецца вайна».

Таксама рыхтуюцца да магчымага наплыву бежанцаў з Украіны і ўлады польскіх рэгіёнаў. Пра гэта напісаў у Твітары міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі:

«Відавочна, што ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне мы рыхтуемся да розных сцэнарыяў. Адзін з іх — дзеянні ваяводаў, звязаныя з магчымым наплывам бежанцаў з Украіны, якія з-за магчымага канфлікту могуць шукаць прытулку ў нашай краіне».

Таксама ўчора пра патэнцыйную гатоўнасць прымаць уцекачоў заявіла літоўская прэм'ерка Інгрыда Шыманіце, якая была з візітам ва Украіне:

«Мы не разглядаем уварванне Расійскай Федэрацыі ва Украіну як цэнтральны сцэнарый, таму што мы ўсё яшчэ спадзяемся, што ў гэтай сітуацыі возьмуць верх дыпламатычнае развязанне і здаровы сэнс. Але ўрад будзе вітаць людзей, якія ратуюцца ад вайны».

Каментары

«Я падняў аднаго са слабавікоў — і выпусціў яго на асфальт». Дэсантнік Руслан Акостка расказаў, як адседзеў 4 гады13

«Я падняў аднаго са слабавікоў — і выпусціў яго на асфальт». Дэсантнік Руслан Акостка расказаў, як адседзеў 4 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Прыватны сектар уздоўж Арлоўскай у Мінску заменяць шматпавярховікі

У Маскве адбылася серыя выбухаў у ЖК «Селігер Сіці»2

«У наступным годзе іх тут не будзе». Як Свята-Елісавецінскі манастыр гандлюе ў Польшчы7

У Таронта сталі папулярныя каціныя туры

Што з выездам з Беларусі раніцай у панядзелак?

Мінкультуры завярнула праект патрыятычнага лагера на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці3

Прэзідэнт Латвіі зламаў руку падчас катання на ровары3

У ЗША памерла адна з лідараў хунвейбінаў Маа Цзэдуна5

Работнік БТ: Калі тэрміновы сюжэт, а эксперта не знайшлі, у кадр сядае мантажор, і ты падпісваеш яго «палітолаг»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я падняў аднаго са слабавікоў — і выпусціў яго на асфальт». Дэсантнік Руслан Акостка расказаў, як адседзеў 4 гады13

«Я падняў аднаго са слабавікоў — і выпусціў яго на асфальт». Дэсантнік Руслан Акостка расказаў, як адседзеў 4 гады

Галоўнае
Усе навіны →