У Мінску, у судзе Заводскага раёна працягваецца працэс над нашаніўцамі Ягорам Марціновічам і Андрэем Скурко. Суд пачаўся 28 лютага, сёння — трэці дзень.

Сёння, 3 сакавіка, па справе нашаніўцаў працягвалі апытваць сведкаў.
Было гэта так. Выклікалі сведку-пашпартыстку, і задалі ёй пытанне, ці не з’яўляюцца абвінавачаныя ёй сваякамі. Яна стала пільна ўглядацца ў твары хлопцаў, яны засмяяліся, нехта ў зале таксама засмяяўся. Суддзя ўсіх прысутных за гэта выгнала, фактычна зрабіўшы пасяджэнне закрытым.
У пятніцу ў судзе будуць вывучаць пісьмовыя матэрыялы.
Нагадаем, што рэдактары «Нашай Нівы» Андрэй Скурко і Ягор Марціновіч зняволеныя з ліпеня 2021 года, разам з дзясяткамі іншых журналістаў. Усяго ў Беларусі — некалькі тысяч палітвязняў.
Чытайце таксама:
Пачаўся суд над палітзняволенымі рэдактарамі «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам і Андрэем Скурко
«Андрэй у адзенні з Мікалаем Радзівілам, Ягор — з надпісам «Радзіма». Як прайшоў першы дзень суда над «нашаніўцамі»
Другі дзень суда над нашаніўцамі пачаўся з прыгожага жарту Андрэя і Ягора
Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары