Эканоміка

«Рэжым супермаксімальнага спрыяння». Што Беларусь можа атрымаць ад Расіі?

На ўчорашняй нарадзе прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка апісваў план, як краіна будзе супрацьстаяць санкцыям. «Рэжым супермаксімальнага спрыяння», — так ён назваў эканамічныя прэферэнцыі, якія Беларусі дасць Расіі. Але што насамрэч Беларусь можа атрымаць? 

Што гучала? Узаемныя планы паставак — то-бок тое, што раней ішло на экспарт, збіраюцца прадаваць на беларускім і расійскім рынку. Па словах прэм’ера, прынята рашэнне аб рэструктурызацыі і растэрміноўцы даўгоў і пераводзе іх у расійскія рублі. Адвязацца ад даляра плануюць і ў разліках за энергарэсурсы (іх спадзяюцца купляць па ўнутрырасійскіх цэнах).

Галоўчанка заявіў таксама, што ва ўмовах санкцый яны разлічваць на дапамогу Расіі і просяць яе паскорыць меры.

«Тое, пра што казаў Галоўчанка, гэта пакуль жаданні беларускага боку, не да канца зразумела, на якія з іх пойдзе Расія. Штосьці з гэтага рэальна. Але гэтыя перамовы далёка выходзяць за галіну эканомікі, яны з галіны палітыкі, — каментуе эканаміст Леў Львоўскі. —

Ці выгадна гэта Расіі? Не, не выгадна. Беларусь нічога не можа прапанаваць Расіі ўзамен апроч сваёй тэрыторыі, для таго, каб Расія магла яе выкарыстоўваць для атакі на Украіну.

Ці захоча Расія плаціць за гэта — пытанне палітычнае».

Эксперт заўважае: хоць у Расіі цяпер самой праблемы, яе эканоміка нашмат большая за беларускую. Таму Пуцін можа даць некалькі мільярдаў даляраў, калі палічыць патрэбным. 

«Але ў іх ёсць і свае расходы — будзе крызіснае становішча ў рэгіёнах, і гэтыя мільярды могуць пайсці, каб неяк змякчаць санкцыйны ўдар там», — разважае Львоўскі.

Што з экспарту Беларусь можа перакінуць у Расію ва ўмовах, калі санкцыі паступова адсякаюць іншыя рынкі? Эканаміст лічыць, што пералік гэтых груп тавараў вельмі лімітаваны.

«Тут ёсць некалькі праблем. Першае — тое, што мы экспартавалі раней у Еўропу і Украіну, нашмат менш патрэбна ў Расіі. Умоўна драўніна, якую мы пастаўлялі ў Еўропу, і нафтапрадукты, якія ішлі ва Украіну, ёсць у Расіі самой у вялікай колькасці. Тое ж тычыцца калію.

Другая рэч — тое, што мы прадавалі ў Еўропу, ішло на прэміяльны рынак, можна сказаць. Асабліва што тычыцца тавараў з дрэва. Расійскі рынак не такі: нават калі яны гатовы будуць купляць мэблю, гэта будзе не люксавая і паўлюксавая, а больш шырокага спажыву і з меншай маржынальнасцю».

Адначасова будуць дзейнічаць супрацьлеглыя фактары — праз санкцыі ў Беларусі з’яўляецца шанец заняць нейкую нішу на расійскім рынку, але пры гэтым узровень жыцця ў суседняй краіне (а значыць і пакупніцкая здольнасць) будзе падаць.

«Можна нарасціць продаж прадуктаў харчавання. Наконт машынабудавання не ўпэўнены — трэба паглядзець, ці можам мы паўнацэнна збіраць нашы машыны і трактары, як мы гэта рабілі раней, без заходніх камплектуючых. Бо з гэтым, мяркуючы па ўсім, могуць быць праблемы. Многія расійскія заводы ўжо заяўляюць, што мусяць спыніцца, бо не могуць закупіць заходнюю мікраэлектроніку».

Расія не заменіць Еўропу і Украіну.

«Украіна — важны для нас гандлёвы партнёр. Мы туды экспартавалі 5% нашага ВУП. Яны былі галоўным спажыўцом нашых нафтапрадуктаў», — адзначае Львоўскі.

Калі казаць пра беларускія галіны, якія найперш пацерпяць ад цяперашніх санкцый, то гэта дрэваапрацоўка, металургія, калійная вытворчасць (бо наладзіць транспарціроўку пасля бану ў літоўскім порце планавалі праз Расію), машынабудаванне. А таксама фінансавая сфера. 

«Некаторыя банкі наўпрост трапляюць пад санкцыі і адключаюцца ад SWIFT. На іншыя дрэнна ўплывае валацільнасць (зменлівасць) абменнага курсу, нявызначанасць (ці не трапяць яны пад санкцыі наступнымі), уцёкі ўкладчыкаў», — заўважае Львоўскі. 

Чытайце таксама:

Галоўчанка заклікаў Мішусціна на фоне санкцый паскорыць меры па падтрымцы Беларусі

«Ніхто не ведае, што адбудзецца, пакуль машына прыйдзе ў Беларусь». Якая сітуацыя ў аўтамабільным бізнэсе?

Каментары

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

«Дажынкі». Загадка падзабытай карціны Рушчыца8

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →