У Гомельскай вобласці прайшоў «свінацыд», у некаторых раёнах выжыла толькі кожная 20-я свіння
Інфармацыя пра рэзкае скарачэнне пагалоўя свінняў у Гомельскай вобласці стала вядомая з статыстычнага даведніка за студзень—кастрычнік, апублікаванага Гомельстатам, заўважыў «Флагшток».
Па ўсёй вобласці пагалоўе свінняў зменшылася на чвэрць (25,9%) або на 61,6 тысячы галоў. Асноўныя страты панеслі Светлагорскі і Мазырскі раёны. Там прапала 94,5% і 83,8% пагалоўя.
Дзяржаўныя СМІ не заўважылі таго, што адбылося. Ніякіх паведамленняў на працягу 2024 года не публікавалася.
На ўмовах ананімнасці «Флагшток» пагутарыў з жыхаром аграгарадка ў Светлагорскім раёне.
Міхаіл [імя зменена] паведаміў, што работнікі сельскай гаспадаркі ў курсе таго, што адбывалася. Ён упэўнены, што эпідэмія афрыканскай чумы не магла стаць прычынай рэзкага скарачэння пагалоўя.
«У прыватнікаў АЧС не знаходзілі, нідзе чумы не пацвердзілі.
Прычынай забою тысяч жывёл сталі праблемы з фінансавай справаздачнасцю і страх перад адказнасцю», — кажа ён.
«Спісваюць на чуму (афрыканскую чуму свінняў), але чумы няма. Такім чынам спісваюць страты і вырашаюць праблему з адсутнасцю кармоў. Прыпісвалі велізарныя прыросты, атрымлівалі прэміі і заробкі, а ў рэальнасці працавалі ў велізарны мінус. Таму і вырашылі абвясціць рэжым АЧС — гэта самы просты спосаб не атрымаць п***й. Калі ідзе ліквідацыя заражаных жывёл, іх не ўзважваюць, адпаведна, і недахопу ніхто не заўважыць».
Міхаіл упэўнены, што без ведама кантралюючых органаў знішчэнне пагалоўя не магло адбыцца: «Без змовы з ветнаглядам такое складана правесці. Так што і яны там замазаныя».
-
Беларус атрымаў прапанову ад польскай Google, але стаў беспрацоўным. Праз візавы скандал беларусам усё часцей адмаўляюць у візах
-
Польскі суд адмовіў у экстрадыцыі беларускага актывіста Дзмітрыя Плескачова
-
За распрацоўку праграмнага забеспячэння для «Кіберпартызан» жыхара Барысава асудзілі на чатыры з паловай гады хіміі
Каментары