Грамадства

Польскі суд адмовіў у экстрадыцыі беларускага актывіста Дзмітрыя Плескачова

28 лістапада акруговы суд Познані пастанавіў адмовіць у экстрадыцыі беларуса Дзмітрыя Плескачова. Суд прызнаў, што запыт аб экстрадыцыі актывіста, якога пераследваў рэжым Лукашэнкі, палітычна матываваны, паведамляе Офіс Святланы Ціханоўскай.

«Экстрадыцыя стала б грубым парушэннем прынцыпаў міжнароднага права. Мы ўдзячныя польскім уладам за іх паслядоўную падтрымку ў барацьбе за дэмакратычныя каштоўнасці і абарону правоў беларусаў і беларусак», — адзначыў пасля заканчэння пасяджэння Леанід Марозаў, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях.

Важна падкрэсліць: прадстаўнік польскай пракуратуры таксама заявіў аб незаконнасці патрабаванняў рэжыму Лукашэнкі аб экстрадыцыі. 

Адмова ў экстрадыцыі стала магчымай дзякуючы зладжанай працы дэмакратычных сіл і польскага адваката, які прадстаўляў інтарэсы Дзмітрыя ў судзе.

Офіс Святланы Ціханоўскай загадзя атрымаў інфармацыю пра гэтую справу ад прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы Вольгі Зазулінскай і праваабарончай арганізацыі Dissident.by. Юрыдычная каманда Офіса аказала неабходную падтрымку і дапамогу Дзмітрыю і прысутнічала на пасяджэнні.

Каментары

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць