У канцы кастрычніка ў лесе ля вёскі Кляпчаны Мост на дарозе кіроўца трактара выявіў целы мужчыны і жанчыны. Брыгада хуткай дапамогі канстатавала смерць абаіх.
Памерлымі былі 70-гадовы жыхар вёскі і яго 58-гадовая сужыцелька. За дзень да гэтага яны адправіліся ў суседнюю вёску ў краму па прадукты, аднак дадому не вярнуліся. Знайшлі іх раніцай наступнага дня, паведаміў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
Бабруйскім міжраённым аддзелам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз праведзены судовыя медыцынскія экспертызы. Устаноўлена, што мужчына і жанчына памерлі ад агульнага пераахаладжэння арганізму ў выніку нізкай тэмпературы. Пры правядзенні судовай медыцынскай хімічнай экспертызы ў крыві жанчыны знойдзены этылавы спірт — 1,3 праміле, у мужчыны — у канцэнтрацыі 2,7 праміле.
Таксама судовыя эксперты нагадваюць: агульнае пераахаладжэнне арганізму можа развіцца нават пры тэмпературы паветра +4…+10 градусаў, зрэдку — і вышэй, то-бок не толькі марознай зімой, але і ў міжсезонне.
Пераахаладжэнню спрыяюць псіхічная і фізічная стомленасць, голад, страта крыві, хранічныя захворванні. Павялічваюць рызыкі пераахаладжэння моцны вецер, павышаная вільготнасць, увільгатненне адзення і абутку, судакрананне з халоднымі прадметамі, трапленне ў халоднае воднае асяроддзе. Стан алкагольнага ап'янення таксама пагаршае сітуацыю.
Каментары