Грамадства

«Як прыстойны чалавек, я не магу маўчаць». Як судзяць хірурга Андрэя Любецкага

7 красавіка 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся суд над вядомым хірургам, палітвязнем Андрэем Любецкім. Справу разглядае суддзя Святлана Чарапанава, пішуць праваабаронцы.

Сківічнага хірурга, які 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай бальніцы ў Мінску і быў валанцёрам каля Акрэсціна, затрымалі 4 мая 2021 года.

У чым абвінавачваюць хірурга?

Следчы камітэт кваліфікаваў дзеянні Андрэя Любецкага па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 342
  • арт. 130
  • арт. 369
  • ч. 1, 2 арт. 368

Па версіі следства, хірург «публічна выказваўся аб прынятым рашэнні парушыць дадзеную ім медыцынскую клятву… і ўсяляк перашкаджаў аказанню медыцынскай дапамогі супрацоўнікам міліцыі і членам іх сем'яў, заклікаў сваіх калег да падобных супрацьпраўных дзеянняў». Таксама яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў васьмі пратэсных акцыях (13, 17, 20, 23, 27 і 30 верасня, а таксама 4 і 25 кастрычніка 2020 года) і напісанні паведамленняў у сацсетках, якія кваліфікавалі як абразы і распальванне варожасці.

Што Любецкі казаў на першым пасяджэнні?

Палітвязень прызнаў віну па ўсіх пунктах абвінавачвання.

«Я растлумачу, што падштурхнула мяне на агучаныя суддзёй дзеянні. Падзеі, якія былі да выбараў, самі выбары і перыяд пасля выбараў былі, мякка кажучы, не зусім правільныя. Я сацыяльна актыўны чалавек, і тыя лічбы, якія былі агучаныя, мне здаліся не зусім дакладнымі.

Падзеі, якія былі пасля, усё, што я рабіў пасля Акрэсціна… Я ведаю асабіста многіх калег, якія займаліся гэтымі людзьмі. Я ведаў мала следчых на той перыяд. Пазнаёміўся вельмі шчыльна цяпер, іх вельмі шмат у СІЗА, якія бачылі і ведаюць, што рабілі з людзьмі. 17 верасня 2020 года людзі прыйшлі на вуліцу Валадарскага, каб акрэсліць сваю пазіцыю».

Любецкі адзначыў, што блакаванне работы грамадскага транспарту не было ягонай мэтай.

— Кожны адказ на маё пытанне выклікае сумнеў, што вы прызнаеце віну, — пракаментавала суддзя.

— Я зразумеў. Калі мяркуецца правільным адказам тое, што я…

— Правільным адказам мяркуецца праўда.

— У мяне не было мэты спыніць транспарт. Немагчыма было знаходзіцца на тратуары праз вялікую колькасць людзей.

Падчас абмеркавання віны палітвязня паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса суддзя Чарапанава спытала:

— А як гэта, абвінавачаны, звязваецца з вашай інтэлігентнасцю, пасадай, пакліканнем? Вы лічыце гэта нармальным?

— Я лічу гэта нармальным, — адказаў хірург. — І магу патлумачыць, чаму. Я камунікую з калегамі, даходзіла інфармацыя, што пацярпела вельмі шмат людзей. Пераломы канечнасцяў… Я не буду пералічваць. І як прыстойны чалавек — гэта не залежыць ад пасады, — я не магу маўчаць. Таму я выказаўся.

Суддзя Чарапанава адзначыла, што таксама 22 лістапада 2020 года Андрэй Любецкі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы наўмысна публічна абразіў Лукашэнку.

— Менавіта так, — пракаментаваў Любецкі.

— Іншых сродкаў выказаць сваю нязгоду з палітыкай кіраўніка дзяржавы не было?— удакладніла Чарапанава.

— На жаль, не было,— адказаў палітвязень. — У нашым выпадку ў чалавека ёсць ногі і мова — то-бок, слова. Я паўтару: у нас, у мяне не было іншай магчымасці выказаць сваю пазіцыю, акрамя як выйсці, сказаць і паказаць: «Нас шмат. Паслухайце нас». На дыялог ніхто не пайшоў. Што тычыцца абраз: я абражаў, але гэта былі эмоцыі пасля пэўных падзей. Гаворка ідзе аб забойстве Рамана Бандарэнка.

— Але ёсць людзі, якія думаюць інакш, — не пагадзілася суддзя.— І іх вельмі шмат. Забойства! Вы такія словы ўжываеце — і вы ў гэта верыце. Гатовыя апусціцца да абразаў вышэйшых чыноў улады.

— Я вельмі шмат разоў чуў абразы з боку вышэйшых чыноў улады ў дачыненні да народа, — адказаў палітвязень.

Таксама Чарапанава адзначыла, што яшчэ адзін эпізод паводле арт. 368 Любецкаму ставіцца за публікацыю ад 23 студзеня 2021 года, у якой хірург «абразіў прэзідэнта, абвінаваціўшы яго ва ўчыненні забойства». Паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса, па версіі абвінавачвання, Любецкі «падбухторваў да падзелу грамадства… Караева, Кубракова, Карпянкова. Выказванні, якія абгрунтоўваюць і сцвярджаюць неабходнасць неаказання медыцынскай дапамогі прадстаўнікам названай групы».

— Я неаднаразова казаў: я не буду глядзець, што за чалавек звернецца да мяне з экстранай неадкладнай сітуацыяй, — растлумачыў Любецкі. — Гэта безумоўна і бясспрэчна. Але калі да мяне прыйдзе чалавек і я раптам ці не раптам даведаюся, што ён з'яўляецца саўдзельнікам якога б там ні было злачынства і ён не панёс пакарання… Я таксама чалавек, у мяне могуць проста дрыжаць рукі, і я магу нашкодзіць. Мае словы былі вырваныя з кантэксту.

Суддзя адзначыла, што ў дзяржаве павінен быць парадак, а міліцыя знаходзіцца на службе абранага кіраўніка дзяржавы з мэтай забеспячэння грамадскай бяспекі.

— Міліцыя будзе патрэбная заўсёды, пры любой уладзе. Грош цана гэтым супрацоўнікам міліцыі, якія не будуць абараняць сваю ўладу, — сказала Чарапанава.

— Міліцыя народ абараняць павінна, — адказаў слухач у зале.

— Устаньце, выйдзіце! Каментаваць свае словы я нікому не дазваляла.

«Шчаслівы, што жонцы ўдалося з'ехаць. А я вытрымаю». Хірург Андрэй Любецкі даў інтэрв'ю з СІЗА

Сківічны хірург Андрэй Любецкі валанцёрыў пад Акрэсціна, а яго жонка Наталля трапіла ў «шпіёнскі» фільм АНТ — вялікая гутарка

Каментары

Лукашэнка: Бамжоў, дармаедаў у краіне не будзе7

Лукашэнка: Бамжоў, дармаедаў у краіне не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы арыштавалі кіроўцу аўтобуса «Гомель — Уроцлаў», які з'ехаў у кювет

У Беларусі могуць зрабіць бясплатнай і другую спробу ЭКА

Улады Абхазіі маюць намер адклікаць інвестыцыйнае пагадненне з РФ. Пратэстоўцы ўжо ўварваліся ў будынак парламента3

Прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан заклікаў перагледзець санкцыі супраць Расіі4

Мужа першага віцэ-мэра Мінска сфатаграфавалі са свежай газетай, каб даказаць, што інфармацыя пра яго арышт — фэйк. Непераканаўча — вось чаму9

Амаль дабудавалі — Нацыянальны стадыён у Мінску знялі з дрона ВІДЭА1

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»25

Алексіевіч: Дыктатура робіць нас дурнейшымі, бо мы абмяркоўваем гэта вар'яцтва9

Наколькі выгадна інвеставаць грошы ў золата?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Бамжоў, дармаедаў у краіне не будзе7

Лукашэнка: Бамжоў, дармаедаў у краіне не будзе

Галоўнае
Усе навіны →