Эканоміка22

Наколькі выгадна інвеставаць грошы ў золата?

Разбіраемся, ці можна, уклаўшыся ў золата, захаваць і прымножыць зберажэнні.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Andrey Rudakov Bloomberg via Getty Images

Золата набірае пазіцыі?

За апошні год цана золата на сусветным рынку вырасла з $1976 за унцыю (31 грам) да $2735. Такім чынам, гадавы прырост склаў каля 38%.

Калі глядзець на крывую росту ў доўгатэрміновай перспектыве, то цана на золата расце, хоць і не ўвесь час.

Апошні працяглы перыяд спаду назіраўся з канца 2012 да канца 2015 года. За гэтыя тры гады унцыя страціла 39%. Яна патаннела з $1750 у верасні 2012-га да $1070 у лістападзе 2015 года.

Графік сусветных цэн на унцыю золата за апошнія 30 гадоў. Фота: скрыншот з сайта goldprice.org

Калі разглядаць апошнія 10 гадоў, то унцыя золата падаражэла на 135% з $1162 у лістападзе 2014 года да цяперашніх $2734. Прычым толькі за апошнія 12 месяцаў унцыя дадала ў цане каля $700.

Наколькі выгадны такі актыў?

Эксперт BEROC Анастасія Лузгіна называе золата актывам з нізкім узроўнем рызык.

«Золата лічыцца адносна надзейным інструментам для інвеставання. На 2025 год прагназуецца, што рост кошту працягнецца. Больш за тое, у верасні прагноз па золаце быў перагледжаны ў бок павелічэння.

Яго кошт у першую чаргу залежыць ад попыту, які цяпер вялікі», — тлумачыць эксперт.

Попыт на золата стаў заўважна расці ў 2022-м. Эканаміст адзначае некалькі фактараў.

«Цэнтральны банк Расіі на фоне санкцый у выніку вайны ва Украіне пачаў больш укладвацца ў золата. Плюс у шэрагу развітых краін доля золата ў рэзервах высокая і можа дасягаць 70%. Краіны, што развіваюцца, звычайна маюць больш сціплыя назапашванні ў каштоўным метале. Але паступова яны таксама стараюцца павялічваць у структуры золатавалютных рэзерваў долю золата», — тлумачыць Лузгіна.

Напружанасць у свеце ідзе на карысць золату

Таксама попыт на золата звычайна расце, калі цэнтральныя банкі шэрагу краін пачынаюць зніжаць працэнтныя стаўкі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«У такім выпадку інвестары таксама пачынаюць звяртаць увагу на золата, паколькі яно па сваёй сутнасці лічыцца дастаткова ўстойлівым, але не высокадаходным актывам у доўгатэрміновым перыядзе. Таму, менавіта калі стаўкі падаюць, расце попыт на золата, што і стымулюе рост цэн», — тлумачыць эканаміст.

Такім чынам, пры ўзмацненні напружанасці ў свеце інвестары стараюцца сыходзіць у больш кансерватыўныя і надзейныя актывы, да якіх і адносіцца золата.

«Напрыклад, як рэакцыя на пэўныя падзеі, акцыі кампаніі могуць абваліцца літаральна на працягу некалькіх дзён, і іх уладальнікі панясуць сур'ёзныя страты.

У выпадку з золатам, калі і ідзе зніжэнне, то яно звычайна адбываецца плаўна. Золата не можа рэзка перастаць быць каштоўным. То-бок яго кошт можа зніжацца ў сувязі з пэўнымі абставінамі, але гэта будзе плаўны трэнд», — адзначае эксперт.

Што маем?

Купіць і прадаць золата ў злітках у Беларусі можна ў некалькіх банках. Як і ў выпадку з замежнай валютай, існуе курс куплі і продажу, якія ў выпадку са 100-грамовымі зліткамі адрозніваюцца прыкладна на 5%. Таму, каб такім чынам зарабіць на куплі зліткаў, цана павінна вырасці больш, чым дэльта банка.

Калі браць пазітыўны прыклад апошніх 12 месяцаў, за якія сусветныя цэны на золата значна выраслі, то атрымліваецца, што купленыя 100 грамаў золата ў злітках год таму за 23 950 рублёў сёння можна прадаць таму ж Беларусбанку за 30 830 рублёў. Такім чынам, гадавы даход складзе 6880 рублёў, або каля $1700 па курсе. У такім выпадку даходнасць — крыху больш за 22 працэнты гадавых.

Пяць гадоў таму 100-грамовы злітак каштаваў $5122 супраць $9275 цяпер. Атрымліваецца, што за гэты перыяд прыбытковасць інвестыцый у золата ў 100-грамовых злітках склала $4153, або 81%.

Дзесяць гадоў таму, у лістападзе 2014 года, 100 грамаў золата Беларусбанк прадаваў за $4850 у пераліку. За 10 гадоў цана вырасла амаль удвая — да $9275 (+91%).

Пры гэтым не абавязкова купляць зліткі і фізічна захоўваць іх. Альтэрнатывай можа быць адкрыццё абязлічанага металічнага рахунку, на якім будзе адлюстроўвацца колькасць каштоўнага металу ў грамах. Праўда, у такім выпадку ніякага рэальнага золата, якое можна фізічна патрымаць, у вас не будзе.

Каментары2

  • стары литвин
    15.11.2024
    хранить в физическом золоте - это даже не 20-й, это 18-й век..
    хранить на нарисованном у банкстеров "металлическом" счете - это для ЛОХОВ...
    в 21-й веке умные люди хранят в биткоинах.
    просто покупать его надо когда цена упадет.. например пол-года назад, или после весны-лета 25-го года, весь 26-й и 27-й годы ... и "будет вам щастье"
  • Янка
    15.11.2024
    Любыя гульні ў любыя малаліквідныя фінансавыя інструменты кшталту залатых сліткаў альбо металічных рахункаў ў юрысдыкцыі дыктатур-агрэсарак - гэта вялічэзная рызыка.
    Дастаткова ўзгадаць 2011 год, калі НБ купляў свае ж залатыя сліткі не толькі з вялікай дэльтай, але ў дадатак выключна за рублі па заніжанаму курсу. Адначасова продаж залатых сліткаў НБ ажыццяўляў выключна за СКВ.
    Што ж тычыцца металічных рахункаў , якія ёсць айчыннымі крывымі сімулякрамі заходніх ETF - там таксама існуе вялічэзная дэльта. Плюс інстытуцыянальная рызыка, бо напампаваныя надта рызыкоўным зараз дзярждоўгам банкаўская сістэмы Расеі і Беларусі знаходзяцца ў перадкрызавым стане, а ў дадатак любы банк у Беларусі з'яўляецца патэнцыйна падсанкцыйным.

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе1

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе

Усе навіны →
Усе навіны

Што за загадкавыя дроны раямі лётаюць над ЗША?2

Самага дарагога ўкраінскага футбаліста злавілі на допінгу

Сілавікі не знайшлі абразы Вольгі Бондаравай у выказваннях блогера Vadimati2

Міністр адукацыі: Мы выпускаем удвая больш айцішнікаў, чым трэба6

«Літве патрэбная іміграцыя» — новы літоўскі прэм’ер-міністр19

У цэнтры Гродна скралі ногі Дзеда Мароза. За пошук злодзея абвясцілі ўзнагароджанне

Банкір з атачэння Януковіча, які хаваўся ад следства ў Беларусі, з'ехаў у ЕС

У Камянецкім раёне дрэва ўпала на 200-гадовую царкву1

«Людзі саромеліся, што прыехалі. Яшчэ і кантракт на год падпісваеш». Блогеры расказалі пра закуліссе кастынгу на праўладнае рэаліці-шоу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе1

«Найчасцей да нас на кантроль прыходзіла Дрыга». Былы акцёр РТБД — пра цэнзуру ў тэатры, новага міністра культуры і здымкі ў польскай рэкламе

Галоўнае
Усе навіны →