Усяго патроху1313

У «Шангры Ла» без 5000 даляраў рабіць няма чаго

Казіно разлічана на заможных кліентаў як з Беларусі, так і з Расіі.

У Мінску адкрылася першае VIP-казіно. Мінімальная сума абмену грошай на фішкі складае 5 тыс. долараў.

Сумы ж мінімальных ставак у казіно «Шангры Ла» крыху меншыя, але для беларусаў усё роўна незвыклыя: на рулетцы — 25 даляраў, у картачных гульнях — 200 даляраў. У раней адкрытых менскіх казіно гэтыя сумы звычайна абмежаваныя мінімумам 1 і 5 долараў адпаведна.

Аднак, як паведаміў на прэс-канферэнцыі 23 кастрычніка 23 галоўны выканаўчы дырэктар міжнароднага холдынгу Storm International Дарэн Кін, казіно разлічана на заможных кліентаў як з Беларусі, так і з Расіі. Пра магчымую прапорцыю беларускіх і расійскіх наведвальнікаў стваральнікі казіно пакуль казаць не бяруцца. Хоць не выключаны варыянт чартэрных паездак гульцоў у мінскае «Шангры Ла», як з Масквы, так і іншых сталіц былых саюзных рэспублік, дзе ёсць цяжкасці з гульнявым бізнесам, але маюцца рэгулярныя авіязносіны з Мінскам.

Нягледзячы на такія VIP-мінімумы, па словах менеджэра праекта Андрэя Іванкіна, чаканы тэрмін акупнасці казіно — да 1 года. Пры гэтым інвестыцыі Storm International у мінскі праект склалі каля 3 млрд. беларускіх рублёў, або больш за 1 млн. даляраў.

Разам з тым, як сказаў Дарэн Кін, у першапачаткова разлічаных абмежаваннях на суму абмену грошай магчымыя змены ў працэсе работы казіно. Прасцей кажучы, усё будзе залежаць ад кліентаў і іх колькасці.

Каментары13

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

Трансгендарная дачка Ілана Маска адказала на яго гучныя заявы12

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →