Гэта самая дарагая ваенная закупка ў гісторыі постсавецкай Расіі і першая закупка ўзбраення ў краіны НАТО.
Францыя згодная прадаць Расіі найсучасны
Пра гэта стала вядома 8 лютага.
Эксперты ацэньваюць набытак у 500–600 млн еўра. Гэта самая дарагая ваенная закупка ў гісторыі постсавецкай Расіі і першая закупка ўзбраення ў краіны НАТО.
Аб планах Мінабароны Расіі набыць Mistral стала вядома восенню 2009 года. Інфармацыю занепакоена сустрэлі суседзі Расіі і ЗША. Мінабароны Латвіі заявіла, што будзе пераглядаць абаронную канцэпцыю, калі Расія размесціць такі карабель у Балтыйскім моры. Савет нацыянальнай бяспекі Грузіі адзначаў, што наяўнасць у Расіі такога сучаснага карабля павялічыць яе вайсковы ціск на Грузію. Так, галоўнакамандуючы ВМФ Расіі Уладзімір Высоцкі казаў, што,
каб у Расіі быў такі карабель у жніўні 2008 года, Грузія пацярпела б паразу за 40 хвілін.
Група амерыканскіх сенатараў, у ліку якіх быў і Джон Макейн, выказала занепакоенасць планамі французскага Мінабароны. На думку сенатараў,
няправільна прадаваць сучаснае зброю краіне, паводзіны якой становіцца ўсё больш агрэсіўнымі.Супраць продажу, сцвярджалі аўтары ліста, сведчыла і тое, што Расія не выконвае ўмовы перамір’я на Каўказе.
Аднак прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі, які асабіста спрыяў дасягненню таго замірэння, асабіста ж адобрыў і продаж «Містраля».
Кіраўніцтва Францыі падтрымлівае продаж Расіі найноўшага ўзбраення, мяркуючы так заваяваць яе давер і пашырыць яе супрацоўніцтва з НАТА.
Вайсковыя ж аналітыкі сумняюцца ў мэтазгоднасці такога набыцця. «Містраль» прызначаны для падвозу войскаў да ўзбярэжжа, калі няма пагрозы ўдараў ні з паветра, ні з вады. Найзручней з яго дапамогай ладзіць паліцэйскія міратворчыя мерапрыемствы. Расія такім не займаецца, таму гучаць версіі пра адкаты і некамптэнтнасць вайсковых чыноўнікаў.
«Містраль» мае 199 м даўжыні, на ім могуць размясціцца 16 верталётаў (8 штурмавых і 8 дэсантных) і 470 дэсантнікаў.
Для чаго б «Містраль» ні выкарыстоўвалі,
інфармацыя пра ўсе яго перамяшчэнні ў складзе расійскага флоту будзе ісці праз Вілейскую радыёлакацыйную станцыю.Па ёй — і першы ўдар, у выпадку чаго. Беларусь і Расія цесна супрацоўнічаюць у вайсковай сферы. На тэрыторыі Беларусі размешчаныя дзве расійскія вайсковыя базы — у Вілейцы (станцыя далёкай сувязі ВМФ Расіі) і ў Ганцавічах (сістэма папярэджання пра ракетны напад).
Каментары