Свет77

У Дзяржаўным музеі Абхазіі вісіць партрэт Шаміля Басаева. І здымаць яго пакуль адмаўляюцца

На наяўнасць партрэта адной з сімвалічных фігур колішняга чачэнскага супраціву Шаміля Басаева ў галоўным абхазскім музеі звярнулі ўвагу расійскія праўладныя тэлеграм-каналы, палітолагі і актывісты і пачалі скандал. Амбасада Расіі ў Абхазіі назвала дэманстрацыю партрэта «недапушчальнай».

Шаміль Басаеў у 1992 годзе ваяваў з Грузіяй на чале чачэнскага атрада на баку абхазскіх сепаратыстаў і за гэта быў узнагароджаны вышэйшай узнагародай Абхазіі — медалём «Герой Абхазіі». У Абхазіі яго шануюць дагэтуль.

Пасля таго, як пачаўся скандал, доступ да экспазіцыі «Героі Абхазіі» часова закрылі. Аднак увогуле яго здымаць абхазы пакуль адмаўляюцца.

Супрацоўнікі музея ў каментары «РИА Новости» патлумачылі, што партрэт Шаміля Басаева вісіць у будынку музея з 2012 года. І адміністрацыя не будзе яго прыбіраць датуль, пакуль не будзе адпаведнай пастановы суда, або пакуль самога Басаева не пазбавяць звання героя Абхазіі.

«У перыяд Айчыннай вайны народа Абхазіі ён дапамог нам атрымаць перамогу над войскам Дзяржаўнай рады Грузіі. Ён частка нашай гісторыі. Мы самі не будзем здымаць яго фота», — заявілі ў музеі.

Шаміль Басаеў — адна з ключавых постацяў чачэнскай вайны за незалежнасць ад Расіі, якая адбывалася ў 1990-я гады. Ён працягваў змаганне нават пасля таго, як расійскай арміі ўдалося ўзяць тэрыторыю Чачні пад кантроль, расійскім спецслужбам удалося яго забіць толькі 10 ліпеня 2006 года. Да таго часу ён лічыўся ў чачэнскім супраціве фігурай № 1.

Каментары7

  • Андрусь
    24.09.2024
    Абхазы не гатовы выконваць любую каманду з Масквы
  • •|•
    24.09.2024
    ●, гэта крамлёўскія імперцы тэрарысты
  • Наваградскі Швадрон
    24.09.2024
    Честь і Слава Герою Ічкерїі Шамілю Басаеву

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай25

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта102

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?1

На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем паўстанцаў 1863 года21

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай25

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць