Літаратура11

Раман «Па што ідзеш, воўча?» намінавалі на шведскую прэмію

Пераклад рамана беларускай пісьменніцы Евы Вежнавец (сапраўднае імя Святлана Курс) «Па што ідзеш, воўча?» намінаваны на шведскую літаратурную прэмію Kulturhuset Stadsteatern, паведамляецца на сайце прэміі.

Літаратурная прэмія Kulturhuset Stadsteatern штогод прысуджаецца за выдатны мастацкі твор у вартым перакладзе на шведскую мову.

Узнагароду атрымліваюць як аўтары, так і перакладчыкі. Прызавы фонд у памеры 150 000 шведскіх крон дзеліцца пароўну паміж аўтарамі і перакладчыкамі.

Пераклад рамана «Па што ідзеш, воўча?» на шведскую мову зрабілі Крысціна Бандурына і Мікаэль Нюдаль.

Таксама на прэмію прэтэндуюць кнігі балгарына Георгія Гаспадзінава «Прытулак у часе», Беаты Умубеі Майрэс (Руанда / Францыя) «Усе твае рассеяныя дзеці», Ласла Краснахоркаі з Венгрыі «Herscht 07769», нарвежца Стэйнара Опстада «Яшчэ адна кніга».

Каментары1

  • Юзэфа
    24.09.2024
    Прабачце, канешне, але ж якое дачыненне да Літаратуры мае гэтае графаманства Пані Святланы? Вельмі арыгінальны выбар швэдаў

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне1

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне1

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць