Грамадства11

Беларуса, які кінуў два «кактэйлі Молатава» ў каралеўскі палац у Осла, прысудзілі да шасці месяцаў турмы

На судзе мужчына растлумачыў, што дзейнічаў у роспачы.

Фота: VG-tipser / Jan Gregersen

Беларуса, які 8 ліпеня кінуў два «кактэйлі Молатава» ў каралеўскі палац у Осла, прысудзілі да шасці месяцаў турмы, піша «Беларусь і свет» са спасылкай на Dagbladet.

Абвінавачванне прасіла прызначыць 50-гадоваму беларусу восем месяцаў пазбаўлення волі. Пры вынясенні прысуду акруговы суд Осла ўлічыў слабое здароўе мужчыны і тое, што ён перасоўваецца на інвалідным вазку.

На судзе мужчына растлумачыў, што дзейнічаў у роспачы: хацеў прыцягнуць увагу да несправядлівасцяў, якім ён падвергнуўся, асабліва ў цэнтры прыёму бежанцаў у Нідэрландах, а таксама, што не можа вярнуцца ва Украіну, дзе пражываў раней. Ён прызнаў сябе вінаватым, пагадзіўся з прысудам і папрасіў прабачэння ў жыхароў Осла і Нарвегіі.

8 ліпеня мужчына на інвалідным вазку кінуў два «кактэйлі Молатава» ў будынак каралеўскай рэзідэнцыі ў Осла. Яны патрапілі ў дзверы ў задняй частцы будынка, яна загарэлася. Ніхто не пацярпеў, агонь змаглі хутка патушыць.

Паводле інфармацыі нарвежскага выдання, беларус прыехаў у Нарвегію за тыдзень да здарэння. Вядома, што мужчына знаходзіцца ў вышуку ў Нідэрландах за іншае правапарушэнне.

Каментары1

  • Віленчук
    24.09.2024
    Пабудзе 6 месяцаў ва ўмовах поўнага пансіона, між іншым.

Прэс-служба ААН назвала Ціханоўскую «прэзідэнт-элект»12

Прэс-служба ААН назвала Ціханоўскую «прэзідэнт-элект»

Усе навіны →
Усе навіны

Telegram будзе выдаваць уладам IP-адрасы і нумары тэлефонаў парушальнікаў6

Студэнтам, якога на могілках забіла дрэвам, аказаўся 17-гадовы салігорскі хакеіст

Мінчанка паклала на свой рахунак чужыя 120 рублёў, а штраф аказаўся ў 10 разоў большым

У аўтакатастрофе загінуў 18-гадовы футбаліст Фёдар Паланейчык — брат спявачкі PALINA (Паліны Рэспублікі)3

Жыхарка Рагачова купіла кватэру са шпіёнскай ручкай

Беларусь праз 10 гадоў — эксперт апісвае два варыянты21

Арганізатары Hamster Kombat раздалі манеты. Колькі атрымалі ўдзельнікі?5

Расія заявіла, што падчас наступу УСУ ў Курскай вобласці загінулі 56 мірных жыхароў2

Мастака Кузьміча, які намаляваў палавы орган у Парыжы, арыштавалі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прэс-служба ААН назвала Ціханоўскую «прэзідэнт-элект»12

Прэс-служба ААН назвала Ціханоўскую «прэзідэнт-элект»

Галоўнае
Усе навіны →