Меркаванні1616

Былы дыпламат Мацукевіч: Рэжым шле сігналы аб сваёй гатоўнасці нешта абмяркоўваць

«Я думаю, што ўладаў цікавіць магчымасць нармалізацыі адносін», — кажа Павел Мацукевіч.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Pavel Bednyakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

У эфіры «Еўрарадыё» былы дыпламат, а цяпер старшы даследчык Цэнтра новых ідэй, кіраўнік ініцыятывы MALDZIS Павел Мацукевіч выказаў свой пункт гледжання на тое, чаму Лукашэнка вызваляе некаторых палітвязняў.

За гэтым стаіць упэўненасць Лукашэнкі ў сваіх сілах і жаданне перазагрузіць адносіны з Захадам у 2025 годзе, лічыць Мацукевіч.

«Рэжым відавочна шле сігналы аб сваёй гатоўнасці нешта абмяркоўваць, бо Аляксандр Лукашэнка відавочна збіраецца прыняць удзел у выбарах 2025 года. І паколькі яго асабіста могуць цікавіць толькі пытанні захавання, умацавання ўлады і, адпаведна, прызнання, то, я думаю, канчаткова мэта — паспрабаваць «захаваць стары файл».

Мацукевіч адзначае, што адносіны з Захадам могуць трансфармавацца з «рэжыму супрацьстаяння і прамой канфрантацыі» ў «рэжым суіснавання».

На думку былога дыпламата, з-за таго, што канфрантацыя з Захадам знаходзіцца ў актыўнай фазе, Лукашэнка не выпускае знакавых фігур і працягвае рэпрэсіі.

«Я думаю, што ўладаў цікавіць магчымасць нармалізацыі адносін. Пра 2019-ты тут марыць складана, але прынцыпова ў гэтым [нармалізацыі адносін з Захадам] мы павінны ўсе быць зацікаўлены».

Ён лічыць, што санкцыі — не ў інтарэсах беларусаў, а канфрантацыя з Захадам адсякае нашу краіну ад Еўропы.

Мацукевіч перакананы: «Улада ў 2025 годзе не зменіцца, і, магчыма, яна не зменіцца і ў 2030-м. Максімальна, на што можна разлічваць, гэта на транзіт улады дзе-небудзь да 2030-га года. І гэта было б сур'ёзным зрушэннем. Але пра гэта таксама трэба дамаўляцца».

Мацукевіч мяркуе, што «мы згубілі чатыры гады ўпустую». Пытанне пра транзіт улады трэба было ставіць у той момант, калі былі пратэсты, калі стала зразумела, што ўлада нікуды не сыдзе, а крывая пратэстаў пайшла ў бок згасання.

Alexander Matsukevich Аляксандр Мацукевіч Александр Мацукевич
Аляксандр Мацукевіч. Скрын відэа: EuroradioLive / YouTube

«Рэпрэсіўнае жыццё, якое цяпер квітнее ў Беларусі, таксама не з'яўляецца нармальным станам для гэтага рэжыму. Гэты рэжым у прынцыпе гатовы мірыцца і цярпець шмат чаго, акрамя замаху на ўладу. Праблема ў тым, што кожны раз, калі ён бачыць прыкметы гэтага замаху, ён дастае самую вялікую дубіну».

У сітуацыя, што склалася, Мацукевіч не бачыць магчымасцей для пачатку дыялогу дэмакратычных сіл з уладамі. Былы дыпламат мяркуе, што дэмакратычным сілам варта накіраваць усю энергію на вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсій.

Каментары16

  • Сонейка
    24.09.2024
    Што за ******! >:(
  • Ганьба
    24.09.2024
    Чарговая кансерва лопнула. "Мы патрацілі ўпустую" - я не патраціў, а вось што рабіў былы рэжымны дыпламат - пытанне. Затое не пытанне, што і для каго ён робіць зараз.
  • Пацукевіч
    24.09.2024
    Мацукевіч стварае ўражанне абсалютна слізкага тыпа. Такі персанаж - ідэальны кандыдат, каб быць двайным ці трайным агентам. А яшчэ мяне заўсёды дзівяць патрабаванні і прэтэнзіі да апазіцыі, што яны не вызвалілі палітвязняў. Але ж не апазіцыянеры ўзялі закладнікаў, а рэжым лукашэнкі. То і выпускаць павінен лукашэнка, а не апазіцыя. Вось і гэты "эксперт" туды ж: "дэмакратычным сілам варта накіраваць усю энергію на вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсій". Гэта пустыя словы. Энергію трэба накіроўваць туды, дзе будзе вынік, - на ўсебаковую падтрымку беларусаў у замежжы і на эвакуацыю ахвяраў рэжыма. І толькі на гэта.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець13

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарка Латвіі ехала праз мяжу з аб'ёмнай дублёнкай. У мытнікаў закраліся падазрэнні

Дэпартацыя, адмова ў грамадзянстве нованароджаным? Што цяпер можа пагражаць беларусам у ЗША

Крышціяну Раналду назваў сябе найлепшым футбалістам у гісторыі6

Венесуэлка з Беларусі выйграла кулінарнае шоу «Бітва шэфаў» у Маскве

Кітай адказаў сваімі пошлінамі на гандлёвыя меры ЗША4

Памёр Іосіф Навумчык4

«Гэта мяне зламала». Беларус, у якога ў Гданьску спалілі дом-прычэп, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам9

ЗША адкладаюць санкцыі супраць Канады на месяц5

Ці можа ChatGPT замяніць псіхолага. Вось наш эксперымент3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець13

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць