Навука і тэхналогіі22

У Беларусі не плануецца забараняць торэнты

У Беларусі не збіраюцца забараняць торэнты — файлаабменныя рэсурсы. Пра гэта паведаміў у час online канферэнцыі на сайце газеты «СБ — Беларусь Сегодня» супрацоўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Беларусі Сяргей Краўцоў.

«Сам па сабе файлаабменны рэсурс — гэта адзін з відаў абмену інфармацыяй, — адзначыў Сяргей Краўцоў. — Яго ніхто не забараняў і забараняць не збіраецца».

Прадстаўнік ААЦ прапануе разглядаць пытанне ў іншай плоскасці — у сферы аховы аўтарскіх правоў. «Калі ўласнік рэсурсу не выконвае патрабаванні заканадаўства аб ахове аўтарскіх правоў, то ён нясе адказнасць ва ўстаноўленым парадку, — падкрэсліў Сяргей Краўцоў. — У выпадку заявы праваўладальніка аб парушэнні яго аўтарскіх правоў, уладальнік рэсурсу павінен адрэагаваць і абмежаваць распаўсюджванне названай інфармацыі». У адваротным выпадку да яго можа быць прад’яўлены пазоў у судовым парадку асобай, аўтарскае права якой парушана.

У распрацоўцы ўказа №60 прымалі ўдзел прадстаўнікі 22 дзяржаўных органаў, адзначыў спецыяліст. Пад увагу таксама браліся прапановы і заўвагі інтэрнэт-супольнасці, пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг і інш.

Указ нумар 60 «Аб мерах па ўдасканаленню выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт» падпісаны 1 лютага 2010 года. Дакументам прадугледжаны абавязак дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый размяшчаць інфармацыю аб сваёй дзейнасці на афіцыйных сайтах, забяспечваць іх эфектыўнае функцыянаванне і сістэматычнае абнаўленне. Інтэрнэт-карыстальнікі змогуць свабодна і бязвыплатна атрымліваць інфармацыю аб рэжыме работы дзяржаўнага органа (іншай арганізацыі), паштовым адрасе, нумарах тэлефонаў яго даведачных службаў, парадку работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, аб ажыццяўляемых адміністрацыйных працэдурах і інш.

Каментары2

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →